https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палажэнне аб свабодных складах уніфікавана з нормамі Мытнага саюза


Аляксандр Лукашэнка 9 лютага ўказам № 55 зацвердзіў палажэнне аб свабодных складах.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент распрацаваны ў мэтах прывядзення норм палажэння аб свабодных складах, створаных на тэрыторыі Беларусі, у адпаведнасці з прававымі актамі, прынятымі ў межах Мытнага саюза, у прыватнасці з Мытным кодэксам МС і Пагадненнем аб свабодных складах і мытнай працэдуры свабоднага склада, падпісаным у Санкт-Пецярбургу 18 чэрвеня 2010 года і ратыфікаваным Беларуссю 10 студзеня 2011 года.

Гэтымі дакументамі, у прыватнасці, вызначаны новыя для краіны падыходы ў частцы прызнання юрыдычных асоб правамоцнымі ажыццяўляць дзейнасць у сферы мытнай справы. Сістэма такога прызнання — уключэнне іх у адпаведныя рэестры, якія вядуць мытныя органы. Парадак уключэння ў рэестры, выключэння з іх, а таксама вядзення такіх рэестраў рэгулююцца нацыянальным заканадаўствам.

Палажэннем аб свабодных складах рэгулююцца ўмовы і парадак уключэння юрыдычных асоб, зарэгістраваных у Беларусі і зацікаўленых у ажыццяўленні дзейнасці ў якасці ўладальніка свабоднага склада, у рэестр уладальнікаў такіх складоў, падставы і парадак выключэння іх з гэтага рэестра, а таксама парадак прыпынення і аднаўлення дзейнасці ў якасці ўладальніка склада. Акрамя таго, вызначаны патрабаванні да ўладкавання, абсталявання і функцыянавання свабоднага склада, абавязкі ўладальніка свабоднага склада і ўмовы ажыццяўлення ім указанай дзейнасці, парадак вядзення рэестра ўладальнікаў свабодных складоў, пытанні правядзення аперацый з таварамі, якія трапляюць пад мытную працэдуру свабоднага склада або якія там знаходзяцца.

Як адзначаецца ў паведамленні, інстытут уладальнікаў свабодных складоў дазволіць спрасціць увоз сыравіны для вытворчасці прадукцыі, прызначанай для вывазу  з тэрыторыі МС, стымуляваць выпуск і экспарт вырабаў, будзе спрыяць актывізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск,10 лютага 2012
 
Дата публикации:10.02.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2170
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Таможенные процедуры Свободные склады
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме