https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 2012 года беларусам абяцаюць дарогі, як у Еўропе


Дзяржстандарт распрацоўвае шэраг рэгламентаў, накіраваных на забеспячэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на міжнародным рынку. Таксама плануецца змяніць сённяшнія стандарты якасці ў галіне энергазберажэння і дарожнага будаўніцтва.
— Работа па нацыянальных стандартах дае спажыўцам упэўненасць у тым, што тавар якасны. У сваю чаргу, адпаведнасць яго міжнародным стандартам дазваляе вытворцу выходзіць з гэтай прадукцыяй на глабальныя рынкі, — гаворыць Валерый Карашкоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

У рамках Мытнага саюза сёння важна трансфармаваць нацыянальнае тэхнічнае заканадаўства з улікам новых патрабаванняў і правілаў, каб дазволіць беларускай прадукцыі бесперашкодна прадавацца ў краінах, звязаных гэтай дамовай. Ужо прынята 9 тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. Яны датычацца бяспекі нізкавольтнага абсталявання, прадукцыі для дзяцей і падлеткаў, цацак, піратэхнічных вырабаў, парфумерна-касметычнай прадукцыі, чыгуначнага транспарту. Гэта не ўвесь пералік тавараў. Па словах Валерыя Карашкова, у бліжэйшы час плануецца прыняць дакументы, якія рэгламентуюць якасць авіяцыйнага і аўтамабільнага бензіну, зерня, машыннага абсталявання, ліфтаў, аўтамабільных дарог і харчовай прадукцыі.

У першую чаргу, абноўленыя стандарты маюць дачыненне да прадукцыі, вытворчасць якой арыентаваная на экспарт. У прыватнасці, гэта малочныя прадукты. Як паведаміла Ала Ахраменка, загадчык аддзела стандартызацыі і нарміравання Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, летась доля Беларусі ў сусветным экспарце мяса і малака склала 5%. Зусім нядаўна новыя стандарты былі распрацаваны на вяршкі, тварог, ёгурт.

З 2012 года стандарты, якія адпавядаюць еўрапейскім, будуць прымяняцца ў Беларусі ў галіне дарожнага будаўніцтва.

У верасні гэтага года Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі быў прыняты ў Міжнароднае супрацоўніцтва па акрэдытацыі лабараторый (ІLАС).

Ганна Гарустовіч, Звязда
12 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:12.10.2011
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:2627
 
Ключевые слова:
Таможенный союз Евростандарт Дорожный бизнес Международные стандарты Продукты питания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме