https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


26 ліпеня ў Маскве пройдзе ўстаноўчы сход Аграпрамысловага аб`яднання краін Мытнага саюза


26 ліпеня ў Маскве пройдзе ўстаноўчы сход Аграпрамысловага аб`яднання Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі, паведамляе прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ.
З ініцыятывай стварыць такое аб`яднанне выступіла кіраўнік расійскага Мінсельгасхарчу Алена Скрыннік 26 мая ў Маскве на міжнародным дзелавым форуме па пытаннях развіцця МС. "Стварэнне такога аб`яднання стане яшчэ адным крокам на шляху інтэграцыі эканомікі нашых краін", — сказал яна.

Паводле слоў Скрыннік, у аб`яднанне павінны ўвайсці ўсе вядучыя галіновыя саюзы, у тым ліку мясныя, малочныя і іншыя з трох краін.

Асноўнымі задачамі новага аб`яднання расійскі міністр назвала ўзаемадзеянне краін у межах фарміравання адзінай аграрнай палітыкі; вырашэнне аператыўных пытанняў развіцця сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага рынку; распрацоўка адзіных ветэрынарных і фітасанітарных патрабаванняў з улікам тарыфна-мытнай палітыкі, а таксама ўзаемадзеянне з іншымі міжнароднымі аб`яднаннямі.

БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2011
 
Дата публикации:25.07.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1865
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Агропромышленный комплекс Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме