https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мытны саюз абнуліў стаўкі ўвазных мытных пошлін на высакавязкую нафту


Стаўкі ўвазных пошлін на сырую высакавязкую нафту, якая пастаўляецца на тэрыторыю Мытнага саюза, зніжаны да нуля з 5%, гаворыцца ў рашэнні Камісіі МС ад 22 чэрвеня, апублікаваным на сайце камісіі.
Як растлумачыла РІА Новости крыніца, знаёмая з сітуацыяй, гэта рашэнне было прынята па просьбе Беларусі, якая, у адрозненне ад Расіі і Казахстана, з`яўляецца імпарцёрам нафты.

"Беларускі бок гаварыў аб тым, што яму трэба дыверсіфікаваць пастаўкі, атрымліваць нафту не толькі з Расіі, але ў тым ліку з Венесуэлы", — сказала яна.

Камісія прыняла рашэнне ўстанавіць у Адзіным мытным тарыфе Мытнага саюза "стаўкі ўвазных мытных пошлін на нафту сырую (коды 2709 00 900 3, 2709 00 900 4, 2709 00 900 6 ТН ЗЭД МС) у памеры 0% ад мытнага кошту".

Раней паведамлялася, што Беларусь плануе перапрацаваць у 2011 годзе 26 млн. тон нафты. Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера ўрада Уладзіміра Сямашкі, краіна ў 2011 годзе павінна набыць у РФ прыкладна 21 млн. тон нафты. Акрамя таго, у Беларусі з Венесуэлай заключаны кантракт на пастаўку ў гэтым годзе 4 млн. тон нафты.

БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:28.06.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1718
 
Ключевые слова:
таможенные пошлины Нефть Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме