У мытным зьвязе Беларусі, Казахстану і Расеі з сёньняшняга дня цалкам здымаецца ўнутраны кантроль. Цяпер мытнікі трох краінаў будуць абменьвацца паміж сабой асноўнымі зьвесткамі аб таварах, што афармляюцца на іх тэрыторыі. Мытны кантроль будзе ажыццяўляцца толькі на зьнешніх межах зьвязу.
Дамова аб фармаваньні мытнага зьвязу Расіі, Беларусі і Казахстану была падпісаная ў кастрычніку 2007 г. Затым быў распрацаваны агульны Мытны кодэкс, які ўступіў у сілу летась ў ліпені.
Радыё Свабода1 ліпеня 2011