https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія прапаноўвае Беларусі спыніць пастаўку малочнай прадукцыі на расійскі рынак


Нацыянальны саюз вытворцаў малака Расіі (Саюзмалако) рэкамендаваў ураду Беларусі спыніць пастаўкі сухога малака, масла, сыру і сыроваткі на расійскі рынак да прыняцця карэкціровак балансу паставак у 2011 годзе і распрацоўкі падкантрольнага механізму гандлю. Пра гэта гаворыцца ў звароце старшыні праўлення саюза Андрэя Даніленкі на адрас урада РФ.
Як адзначае Даніленка, на расійскім малочным рынку ўзніклі сур`ёзныя праблемы, выкліканыя пастаўкамі малочнай прадукцыі з Беларусі па дэмпінгавых цэнах.

"Гэтыя пастаўкі з`яўляюцца значнымі па аб`ёме і носяць не разавы, а пастаянны характар. Яны сталі магчымыя з прычыны дэвальвацыі беларускага рубля на 70%", — канстатуе кіраўнік саюза.

Паводле яго слоў, становішча айчыннай малочнай галіны становіцца крытычным. Дэмпінгавыя цэны і вялікая колькасць прапаноў прывялі да рэзкага падзення агульнага ўзроўню цэн і аб`ёмаў продажу малочнай прадукцыі на расійскім рынку, што наносіць катастрафічны ўрон малочнай галіне Расіі.

"Складская затаранасць расійскіх вытворцаў сыру і сухіх малочных прадуктаў носіць беспрэцэдэнтны характар, на складах дзясяткі тысяч тон сыру, сухога малака, масла. У сувязі з чым прадпрыемства сыраробнага і малочна-кансервавага кірунку ў найбліжэйшыя тыдні могуць спыніць разлікі з пастаўшчыкамі малака, што прывядзе да незваротных наступстваў у перыяд летніх палявых работ", — падкрэслівае Даніленка.

Для выпраўлення сітуацыі Саюзмалако рэкамендуе беларускаму боку прыняць тэрміновыя меры, у прыватнасці аднавіць гандаль стратэгічнымі малочнымі прадуктамі толькі праз упаўнаважаныя беларускім бокам кампаніі, якія будуць выстаўляць увесь прапанаваны для экспарту ў Расію аб`ём на расійскай біржы.

Таксама Саюзмалако прапаноўвае ўзмацніць сумесную з беларускім бокам працу па скарачэнні выкарыстання раслінных тлушчаў пры вытворчасці малочных прадуктаў і выяўленні фактаў фальсіфікацыі натуральнай малочнай прадукцыі.

"Саюзмалако лічыць, што толькі неадкладная рэалізацыя гэтых мер дазволіць выправіць сітуацыю і ўтрымаць цану на малако ад значнага падзення, захаваць пагалоўе і такія галіны, як вытворчасць сыру, сухога малака і масла",— гаворыцца ў лісце.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2011
 
Дата публикации:18.05.2011
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:3677
 
Ключевые слова:
Союзное государство Демпинг Молочная война Экономика Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме