https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет кіраўнікоў СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза


У Мінску 19 мая пройдуць сустрэчы прэм`ер-міністраў СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.
Пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі будуць праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы.

Для ўдзелу ў іх у Мінск 18 мая прыбылі прэм`ер-міністры Арменіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Узбекістана, Казахстана і віцэ-прэм`ер Малдовы.

Сёння чакаецца прыбыццё віцэ-прэм`ера Туркменістана, прэм`ер-міністра Украіны, першага віцэ-прэм`ера Азербайджана і старшыні ўрада Расіі Уладзіміра Пуціна. Пуцін прыляціць у Мінск апошнім — у 12.30, паведаміла напярэдадні прэс-служба беларускага МЗС.

Плануецца, што пасяджэнне Савета кіраўнікоў урада СНД пачнецца ў 13.00. Паводле яго вынікаў у 15.00 запланавана прэс-канферэнцыя.

У 17.00 павінна пачацца пасяджэнне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, у 18.30 — пасяджэнне Вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Прэс-канферэнцыя па выніках усіх пасяджэнняў прызначана на 19.30.

Як паведаміў на брыфінгу 12 мая прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў СНД плануецца разгледзець праект дагавора аб зоне свабоднага гандлю. У межах дагавора прадугледжваецца зафіксаваць дзейныя выключэнні з рэжыму свабоднага гандлю, а таксама абавязацельствы не пашыраць іх пералік і пачаць перамовы па паэтапнай адмене экспартных пошлін.

Прэм`ер-міністры абмяркуюць змест міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года. Ініцыятарам распрацоўкі гэтай праграмы выступіла Беларусь.

Адным з ключавых пунктаў парадку дня Савета кіраўнікоў урадаў СНД стане прыняцце рамачнай праграмы па супрацоўніцтве ў сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі.

Апрача таго, у межах Міждзяржсавета ЕўрАзЭС кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць працу Мытнага саюза і фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню мерапрыемстваў плана сумесных мер па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу.

Апрача таго, прэм`ер-міністры разгледзяць арганізацыйныя аспекты стварэння Суда ЕўрАзЭС — прававога механізму вырашэння спрэчак у межах ЕўрАзЭС і Мытнага саюза. Суд будзе размяшчацца ў Мінску і пачне працаваць 1 студзеня 2012 года.

Запланавана падпісанне трох міжнародных дагавораў у сферы супрацоўніцтва мытных органаў і органаў сертыфікацыі. Будуць таксама разгледжаныя вынікі выканання мерапрыемстваў па пераносе ўзгодненых відаў дзяржаўнага кантролю на знешні контур Мытнага саюза. Ужо сёння на беларуска-расійскай мяжы не ажыццяўляецца пагранічны, мытны, транспартны, санітарны, фітасанітарны і каранцінны кантроль.

Асобны блок пытанняў будзе закранаць далейшае развіццё заканадаўства Мытнага саюза ў сферы тэхнічнага рэгулявання і прымянення санітарных, ветэрынарных і каранцінных мер.

У Мінску таксама будзе абмяркоўвацца пытанне аб даванні Беларусі крэдытнай дапамогі, паведаміў 17 мая віцэ-прэм`ер — міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын. Запланавана асобная сустрэча Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Нагадаем, Мінск звярнуўся да ўрада Расіі па крэдыт у 1 млрд. долараў і да Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС па крэдыт у 2 млрд. долараў.

Паводле слоў Кудрына, перамовы па выдзяленні Беларусі крэдыту ў суме 3 млрд. долараў з фонду ЕўрАзЭС (па 1 мільярдзе на працягу 2011—2013 гадоў) будуць завершаныя найбліжэйшымі днямі.

"Адпаведныя ўмовы сфармуляваныя ў межах антыкрызіснага фонду, зараз яны разглядаюцца Рэспублікай Беларусь, — сказаў Кудрын. — Сёння мы пачулі, што пасля тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядзведзевым было сказана пра тое, што, у прынцыпе, дасягнутыя дамоўленасці і Беларусь гатова атрымаць крэдыт. Гэта азначае, што раней сфармуляваныя ўмовы прынятыя і гэта можа азначаць магчымасць завяршэння перамоў у бліжэйшыя дні".

Паводле слоў Кудрына, Мінск мае намер выставіць сёлета на продаж шэраг прадпрыемстваў, якія ацэненыя ў 3 млрд. долараў.

Кудрын падкрэсліў, што ва ўмовах крэдыту прапісана сума, якую Беларусь павінна прыцягнуць у выглядзе даходаў ад прыватызацыі і прамых замежных інвестыцый: "У саміх умовах давання прадугледжваецца, колькі трэба мабілізаваць рэсурсаў за кошт продажу актываў і прамых замежных інвестыцый. Гэта з`яўляецца, безумоўна, важнай крыніцай пагашэння дэфіцыту плацежнага балансу".

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка 17 мая заявіў аб гатоўнасці Расіі аказаць Беларусі неабходную крэдытную падтрымку для стабілізацыі валютнага рынку.

"Я толькі што размаўляў з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Анатольевічам Мядзведзевым. Ён пазваніў мне. У нас ідуць перамовы з Расійскай Федэрацыяй аб выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту на падтрыманне курсу беларускага рубля. Па ўсіх перамовах яны гатовыя да таго, каб тэрмінова, калі гэта трэба, і нетэрмінова, калі гэта нам не трэба, адрэагаваць на гэта. І гэта прыкладна 3,1 млрд. долараў, калі мы, вядома, будзем падпісваць з імі адпаведнае пагадненне", — сказаў Лукашэнка.

Апрача таго, Лукашэнка зазначыў: "Прыкладна 3 млрд. долараў — гэта будучы продаж нашых тавараў. Нас гатовыя пракрэдытаваць. Усяго атрымліваецца шэсць з лішкам мільярдаў долараў — гэтага дастаткова сёлета не толькі для стабілізацыі, але і для таго, каб мець салідныя золатавалютныя рэзервы".

БелаПАН
Мінск, 19 мая 2011 
 
Дата публикации:19.05.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3233
 
Ключевые слова:
Экономика Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме