https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія з 1 красавіка перастане патрабаваць ад фізічных асоб даведкі аб статусе аўтамабіляў пры ўвозе на сваю тэрыторыю


Мытныя органы Расіі з 1 красавіка 2011 года перастануць патрабаваць ад фізічных асоб мытныя дакументы, якія сведчаць аб выпуску аўтамабіляў у свабоднае абарачэнне на тэрыторыі Беларусі, з мэтай пацвярджэння іх статусу пры ўвозе на тэрыторыю Расіі. Аб гэтым паведаміў 15 сакавіка ў Мінску журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі перадаў Федэральнай мытнай службе Расіі звесткі, якія змяшчаюцца ў базах даных транспартных сродкаў, увезеных на тэрыторыю Беларусі і выпушчаных у свабоднае абарачэнне ў перыяд да 1 студзеня 2010 года, для мэт вызначэння статусу аўтамабіляў, знятых з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі і ўвозімых на тэрыторыю Расіі.

Федэральная мытная служба Расіі прааналізавала ўжо гэтыя даныя ў частцы аўтамабіляў, увозімых фізічнымі асобамі. Разам з тым база даных па аўтамабілях, якія ўвозяцца юрыдычнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі ў свабоднае абарачэнне, яшчэ мае патрэбу ў дадатковай карэкціроўцы. ФМС Расіі завершыць гэту работу да 31 сакавіка гэтага года і з 1 красавіка 2011 года пачне практычнае выкарыстанне базы даных, пасля чаго перастане патрабаваць ад фізічных асоб даведкі аб пацвярджэнні статусу легкавых аўтамабіляў пры іх увозе з Беларусі на сваю тэрыторыю.

У час трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў мытных службаў Беларусі, Казахстана і Расіі ўчора ў Мінску таксама прагучала прапанова прадаставіць магчымасць грамадзянам самастойна правяраць дату ўвозу транспартнага сродку праз інтэрнэт-рэсурсы мытных органаў Мытнага саюза. Гэта дасць магчымасць зменшыць колькасць зваротаў і самастойна ўдакладніць, ці варта набываць гэты транспартны сродак. Пытанне плануецца прапрацаваць да 15 красавіка 2011 года.

Звязда
16 сакавіка 2011

 
Дата публикации:16.03.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3272
 
Ключевые слова:
Ввоз автомобилей Пошлины на авто
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме