https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лекі становяцца расіянам не па кішэні


Паводле звестак даследавання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, кожнаму пятаму жыхару Расіі не хапае сродкаў для набыцця неабходных медыкаментаў.
Як высветлілася падчас даследавання, з той ці іншай перыядычнасцю карыстаюцца лекавымі сродкамі 54 працэнты расіян: кожны пяты — рэгулярна (20 працэнтаў) і трэць (34 працэнты) — час ад часу. Жанчыны часцей за мужчын ужываюць лекавыя сродкі (64 супраць 42 працэнтаў).

Абсалютная большасць спажыўцоў (88 працэнтаў) набываюць лекі за ўласныя сродкі Пры гэтым для 77 працэнтаў рэспандэнтаў выдаткі на набыццё лекаў з`яўляюцца адчувальнымі для бюджэту: так, 58 працэнтаў ацэньваюць іх як істотныя, а 19 працэнтаў паведамілі, што ім увогуле не хапае грошай на набыццё неабходных лекаў (сярод пастаянных спажыўцоў медыкаментаў доля такіх рэспандэнтаў дасягае 30 працэнтаў). І толькі 21 працэнт рэспандэнтаў паведамілі, што могуць без цяжкасцяў набываць усе неабходныя ім лекі.

Інфармацыю пра лекі расіяне атрымліваюць пераважна ад спецыялістаў: ад урачоў у медыцынскіх установах (62 працэнты), ад фармацэўтаў у аптэках (37 працэнтаў) і ад знаёмых урачоў (12 працэнтаў). А на рэкламу і інфармацыю ў інтэрнэце звяртаюць увагу толькі 10 працэнтаў расіян. У ходзе даследавання высветлілася таксама, што расіяне аддаюць перавагу айчынным лекавым сродкам: пры лячэнні як лёгкіх недамаганняў, так і сур`ёзных захворванняў лекі расійскай вытворчасці выберуць 37 працэнтаў расіян, а імпартным прэпаратам аддадуць перавагу 14 працэнтаў рэспандэнтаў. У той жа час краіна паходжання лякарства не адыгрывае ролі для 27 працэнтаў апытаных ў выпадку лёгкага недамагання і для 35 працэнтаў — у выпадку сур`ёзнага захворвання.

З тых, хто выбірае расійскія прэпараты, 27 працэнтаў указалі на такія фактары, як іх надзейнасць і бяспека, 12 працэнтаў — на больш нізкую цану, а 39 працэнтаў проста паведамілі, што "аддаюць перавагу айчынным прэпаратам". На больш высокую якасць расійскіх лекаў указала толькі 5 працэнтаў апытаных, а на іх большую эфектыўнасць — 3 працэнты.

Галоўны ж аргумент на карысць выбару імпартных лекаў — іх якасць: на гэты фактар указалі 27 працэнтаў апытаных, якія аддаюць перавагу імпартным лекам. Акрамя таго, 18 працэнтаў лічаць іх больш бяспечнымі, 11 працэнтаў — больш эфектыўнымі, а 25 працэнтаў прынцыпова выбіраюць прэпараты замежнай вытворчасці.

Надзея Нікалаева.
Звязда 3 лістапада 2010  
 
Дата публикации:03.11.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3243
 
Ключевые слова:
Экономика Здравоохранение Медикаменты в России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме