https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламент Беларусі заклікае Расію не страціць тое, што было дасягнута ў саюзным будаўніцтве за мінулыя гады


Беларускія парламентарыі заклікаюць сваіх калег аб`яднаць намаганні і зрабіць усё магчымае для таго, каб узаемаадносіны паміж краінамі не выйшлі з канструктыўнага рэчышча. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Нацыянальнага сходу Беларусі "Аб беларуска-расійскіх адносінах", прынятай на экстранным пасяджэнні абедзвюх палат парламента 7 кастрычніка.
"Мы не маем права дапусціць нават найменшай магчымасці страціць усё тое, што было дасягнута ў будаўніцтве нашага агульнага дому намаганнямі абодвух народаў", — гаворыцца ў дакуменце.

Парламентарыі выказалі занепакоенасць "у сувязі з некаторымі тэндэнцыямі, якія апошнім часам выяўляюцца ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй".

"Мы ставімся з высокай пашанай да нашых саюзніцкіх адносін, заўсёды лічылі і лічым нашы народы брацкімі, — адзначаецца ў заяве. — Цеснае гандлёвае, эканамічнае, фінансавае, культурнае, ваеннае супрацоўніцтва, якое ўстанавілася паміж Беларуссю і Расіяй, спрыяе росту ўзроўню жыцця нашых народаў і забеспячэнню эканамічнай стабільнасці абедзвюх краін".

"Мы перакананыя ў неабходнасці і перспектыўнасці пабудовы Саюзнай дзяржавы", — падкрэсліваюць беларускія парламентарыі.

Разам з тым у іх "выклікае непрыманне кампанія па дыскрэдытацыі кіраўніка беларускай дзяржавы, разгорнутая ў цэнтральных сродках масавай інфармацыі Расіі". Такія дзеянні, падкрэсліваецца ў заяве, "наносяць шкоду развіццю дружалюбных адносін паміж краінамі і народамі".

Напярэдадні Дзяржаўная дума РФ прыняла заяву "Аб сітуацыі ў расійска-беларускіх адносінах", у якой падкрэсліваецца, што адносіны Масквы і Мінска не павінны выкарыстоўвацца ў якасці разменнай манеты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі.

"Антырасійская рыторыка, якая выкарыстоўваецца зараз кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікае здзіўленне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе ўразрэз з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, якія склаліся, нашаму ладу жыцця і мыслення", — гаворыцца ў заяве Дзярждумы.

Паводле звестак БелаПАН, першапачатковы варыянт заявы Нацыянальнага сходу Беларусі быў у два разы большы па аб`ёме. Акрамя таго, у ім у значна больш цвёрдай форме выказваліся прэтэнзіі да кіраўніцтва Расіі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
  Мінск, 7 кастрычніка 2010


 
Дата публикации:08.10.2010
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:3613
 
Ключевые слова:
Белорусско-российский конфликт Союзное государство Информационнная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме