https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнікі краін ЕАЭС зацвердзілі Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі ЕЭК


Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Сваю работу Міхаіл Мясніковіч пачне з 1 лютага 2020 года.

На саміце прэм`ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прапанаваў гэта рашэнне, як і ўсе астатнія, падпісаць без абмеркавання, бо пытанне ўжо ўзгоднена. 

Аднак Прэзідэнт Беларусі настаяў на тым, каб рашэнне не прымалася фармальна. "Можа, будуць пытанні да чалавека", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін адзначыў, што Міхаіла Мясніковіча ў краінах ЕАЭС ведаюць добра яшчэ па рабоце на папярэдніх пасадах. 

"Тут праблем ніякіх няма. Ёсць просьба і пажаданне. У нас на парадку дня стаіць дапрацоўка і зацвярджэнне стратэгіі развіцця нашага аб`яднання. Вельмі хацелася б, каб новы старшыня камісіі праінфармаваў кожнага з нас аб тым, як ён бачыць арганізацыю сваёй работы па пытаннях, якія яшчэ падлягаюць узгадненню на нацыянальным узроўні ўсіх краін-удзельніц. У мяне вялікая просьба, каб ён праехаў па нашых сталіцах, сустрэўся са сваімі калегамі, кіраўніцтвам урадаў, з тымі спецыялістамі, якія разам з ім будуць развіваць гэту стратэгію", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу сваёй галоўнай задачай назваў забеспячэнне рэалізацыі ўсіх дакументаў і палітычнай волі лідараў ЕАЭС. 

"Я выдатна разумею, што будзе шмат патрэбнай, але руціннай работы, якая датычыцца ўзгадненняў, выпрацоўкі ўзаемапрымальных рашэнняў. Думаю, багаж ведаў і вопыт, якія я маю, будуць садзейнічаць таму, каб гэта рэалізаваць", - дадаў ён.

Прадстаўнік Беларусі паабяцаў асабіста сустрэцца з шэрагам службовых асоб у краінах ЕАЭС і абмеркаваць стратэгічныя пытанні. 

"На мой погляд, мы павінны сур`ёзна рушыць наперад у пытаннях стварэння агульных інфраструктурных праектаў, якія склалі базу (адносін краін у ЕАЭС.), пытаннях, звязаных з тэхнічным рэгуляваннем, якое павінна быць адзіным для эканомік нашых дзяржаў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Тыгран Саркісян, які хутка перадасць пост старшыні ЕЭК Міхаілу Мясніковічу, быў адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай Расійскай Федэрацыі - ордэнам Дружбы. 

Уручаючы гэту ўзнагароду, Уладзімір Пуцін звярнуў увагу на важкі асабісты ўклад Тыграна Саркісяна ў эфектыўную работу ЕЭК: "Пад яго кіраўніцтвам Еўразійская эканамічная камісія на працягу чатырох апошніх гадоў працавала зладжана, без збояў, паспяхова вырашаючы ўсе самыя складаныя пытанні інтэграцыйнага парадку дня".

20 снежня 2019, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.12.2019
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:554
 
Ключевые слова:
ЕЭК ЕАЭС Михаил Мясникович Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме