https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уступілі ў сілу новыя правілы ўвозу тавараў фізічнымі асобамі ў краіны ЕАЭС


Уступіла ў сілу рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісііі ад 20 снежня 2017 года нумар 107 "Аб асобных пытаннях, звязаных з таварамі для асабістага карыстання".

Згодна з дакументам, увесь 2018 год дзейнічаюць існуючыя нормы - бясплошлінна можна ўвозіць тавары агульнай сумай не больш як 1,5 тыс. еўра і вагой да 50 кг.

У далейшым, згодна з рашэннем Савета ЕЭК, у саюзе будуць паэтапна зніжацца вагавыя і вартасныя ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў у суправаджаемым багажы любым відам транспарту, акрамя паветранага.

Са студзеня 2019 года ліміты знізяцца да 1 тыс. еўра і 50 кг адпаведна, а з 1 студзеня 2020 года - да 750 еўра і 35 кг. З 1 студзеня 2021 года з-за мяжы можна будзе бяспошлінна прывезці тавары на суму, якая не перавышае 500 еўра, і вагой не больш за 25 кг.

"Змяненні не закранулі тавары, што ўвозяцца на тэрыторыю ЕАЭС у суправаджаемым багажы авіятранспартам, - расказалі ў ЕЭК. - Падарожнічаючы самалётам, бяспошлінна прывезці з сабой з-за мяжы па-ранейшаму можна будзе пакупкі на суму да 10 тыс. еўра і вагой не больш за 50 кг".

У канцэпцыю паэтапнага зніжэння лімітаў трапілі і тавары, дастаўка якіх пакупніку з-за мяжы ажыццяўляецца шляхам міжнародных паштовых адпраўленняў або перавозчыкам, у тым ліку пакупкі ў замежных інтэрнэт-магазінах.

Згодна з рашэннем Савета ЕЭК, з 1 студзеня 2018 года ўстаноўлены ліміт на такія тавары ў 1 тыс. еўра і 31 кг на працягу аднаго каляндарнага месяца. З 1 студзеня 2019 года на працягу аднаго каляндарнага месяца без выплаты мытных пошлін, падаткаў можна будзе заказаць тавары на агульную суму да 500 еўра і вагой не больш за 31 кг. З 1 студзеня 2020 года нормы бяспошліннага ўвозу будуць зніжаны да 200 еўра і 31 кг.

Пры гэтым будуць зняты ўсе абмежаванні па часе і колькасці заказаў. Акрамя таго, разам з нормамі бяспошліннага ўвозу з 1 студзеня 2020 года будзе істотна зніжана велічыня мытнай пошліны за перавышэнне лімітаў. Калі ў 2018-2019 гадах за перавышэнне нормы давядзецца заплаціць 30 працэнтаў кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння вартаснай або вагавой нормы, то ўжо ў 2020 годзе - 15 працэнтаў ад кошту, але не менш як 2 еўра за 1 кг лішку.

"Пры гэтым краіны могуць уводзіць дадатковыя абмежаванні, якія зніжаюць нормы ўвозу", - падкрэслілі ў ЕЭК. Цяпер у краінах ЕАЭС дзейнічаюць розныя нормы. У Казахстане, Кыргызстане і Расіі парог бяспошліннага ўвозу складае 1 тыс. еўра, у Арменіі - 200 тыс. драм (каля 350 еўра), у Беларусі - 22 еўра.

Рашэнне Савета ЕЭК уніфікуе верхні парог бяспошліннага правозу. Новы Мытны кодэкс ЕАЭС дазваляе ўзмацняць нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні.

29 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:29.03.2018
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:945
 
Ключевые слова:
Таможенный кодекс Беспошлинный провоз Багаж
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме