https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны дагавор аб суднаходстве ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) павінен запрацаваць з 1 студзеня 2016 года


Аб гэтым паведаміў 21 траўня намеснік дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Сяргей Нягрэй.
"Цяпер распрацоўваецца праект дагавора аб суднаходстве. Там важная тэма - доступ да ўнутраных водных шляхоў. Розныя ёсць трактоўкі. Беларусь глядзіць глыбока і шырока, каб быў доступ да ўсяго воднага басейна Расіі, часткі басейна Казахстана", - адзначыў Сяргей Нягрэй. Пры гэтым ён канстатаваў, што расійскія партнёры пакуль згаджаюцца на агульны доступ толькі да сумежных транспартных шляхоў. "Але ў нас з Расіяй толькі адна агульная рака - Днепр, прычым на ўчастку ў Смаленскай вобласці, які мала суднаходны. Перагаворы ідуць няпроста, але з 1 студзеня 2016 года дакумент павінен уступіць у сілу", - сказаў намеснік дырэктара.

Падводзячы вынікі дасягнутага з моманту ўступлення ў сілу дагавора аб ЕАЭС, Сяргей Нягрэй канстатаваў, што ўдалося вырашыць праблему зняцця дазволаў на перавозкі ўнутры саюза. "Калі да 1 студзеня 2015 года беларускаму перавозчыку, каб перавезці груз, напрыклад, з Казахстана ў Расію, патрабаваліся казахстанскія і расійскія дазволы. Дык вось цяпер гэтыя дазволы не патрэбны. Гэтак сама і ў двухбаковых адносінах", - растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, наступным крокам павінна стаць рэалізацыя паэтапнай праграмы лібералізацыі выканання перавозчыкамі кабатажных аўтамабільных перавозак грузаў на перыяд з 2016 па 2025 год. "Плануюцца чатыры этапы, кожны з якіх прадугледжвае ўсё больш ліберальныя ўмовы для выканання кабатажных перавозак на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначыў Сяргей Нягрэй.

21 мая 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2015
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1522
 
Ключевые слова:
Судоходство Интеграция ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме