https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узаемадзеянне паміж мытнымі службамі Беларусі і Кітая імкліва развіваецца


Аб гэтым звявіў 9 чэрвеня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Цуй Цымінам.
"Апошнім часам наша двухбаковае ўзаемадзеянне з мытнай службай Кітайскай Народнай Рэспублікі імкліва развіваецца. Так, у мінулым месяцы адбыўся візіт у Беларусь дэлегацыі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР на чале з дырэктарам (міністрам) панам Юй Гуанчжоу. У сваю чаргу дэлегацыю ДМК з візітам у адказ наведала горад Сіянь, дзе прыняла ўдзел у форуме кіраўнікоў мытных службаў краін, размешчаных па маршруце эканамічнага пояса Шаўковага шляху", - адзначыў Юрый Сянько.

Паводле яго слоў, у мэтах удасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва на разгляд кітайскаму боку ў маі бягучага года перададзены праект Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і Галоўным мытным упраўленнем КНР па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

ДМК сумесна з кітайскім бокам быў распрацаваны, узгоднены і падрыхтаваны да падпісання праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і КНР па рэалізацыі праекта будаўніцтва і пастаўкі для беларускіх мытных органаў інспекцыйна-надгляднага комплексу для кантролю тавараў, што перамяшчаюцца чыгуначным транспартам шляхам абмену пісьмамі. Гэты дакумент быў падпісаны на сённяшняй сустрэчы.

"Таксама трэба адзначыць праводзімую на платформе Еўразійскай эканамічнай камісіі работу па заключэнні пагаднення аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, што перамяшчаюцца праз мытныя граніцы Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітая", - канстатаваў Юрый Сянько. Паводле яго слоў, у ходзе перагавораў з КНР узгоднены арганізацыйныя пытанні правядзення перагавораў і структура праекта дакумента, абмеркаваны пытанні кадыфікацыі, абароны інфармацыі, што перадаецца, у тым ліку магчымыя тэхналогіі і інфармацыйна-праграмныя сродкі для абмену інфармацыяй, якія будуць выкарыстоўвацца пры рэалізацыі пагаднення.

9 чэрвеня 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.06.2015
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1336
 
Ключевые слова:
Китай Таможня Логистика ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме