https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Казахстан абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння сістэмы СПА краін СНД


Пра гэта паведамляе прэс-служба казахстанскага абароннага ведамства.
Галоўнакамандуючы Сіламі паветранай абароны Казахстана генерал-маёр авіяцыі Нурлан Арманбетаў 1 ліпеня правёў афіцыйную двухбаковую сустрэчу з камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі генерал-маёрам Алегам Двігалёвым у межах ваеннага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння сістэмы СПА краін СНД.

Беларускія вайскоўцы азнаёміліся з развіццём ВС РК і пытаннямі баявой падрыхтоўкі Сіл паветранай абароны. Бакі абмеркавалі фарміраванне і развіццё рэгіянальных сістэм СПА дзяржаў — членаў АДКБ.

Арманбетаў падчас перамоў падкрэсліў: "Супрацоўнічаючы з беларускімі калегамі, мы ўмацоўваем давер і ўзаемаразуменне, тым самым прыкладаючы ўсе намаганні для дасягнення пэўнай самадастатковасці ў абароннай прамысловасці".

Беларускай дэлегацыі для абмену вопытам былі прадстаўленыя воінскія часці ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Сіл паветранай абароны УС Казахстана.

Падчас наведвання галоўнага каманднага пункта, авіяцыйных баз і брыгады супрацьпаветранай абароны прадстаўнікі дзвюх краін абмяняліся вопытам арганізацыі і нясення баявога дзяжурства войскаў СПА, у тым ліку сумесна ў межах аб`яднанай сістэмы СПА, а таксама ў пытаннях стану і перспектыў развіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Беларускім ваенным паведамілі аб прыярытэтных задачах казахстанскай арміі: набыццё новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, капітальны рамонт і мадэрнізацыя авіяцыйнага парка, стварэнне шматузроўневай аўтаматызаванай сістэмы кіравання.

"Мы бачым развіццё і ўдасканаленне казахстанскай арміі. На высокім узроўні арганізаваная падрыхтоўка кадраў, асабовы склад навучаны і прафесійна выкарыстоўвае свае веды на практыцы. Наша сустрэча на казахстанскай зямлі дае добрую арыенціроўку для нас. Да таго ж вельмі важна абмяняцца вопытам, узяць нешта лепшае з вашага вопыту і абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва. У далейшай перспектыве мы будзем плённа супрацоўнічаць з нашымі казахстанскімі калегамі", — сказаў, падводзячы вынікі сустрэчы, камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА УС Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2015
 
Дата публикации:02.07.2015
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1247
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Противовоздушна оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме