https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадукцыя невядомага паходжання да новага года павінна знікнуць з прылаўкаў


Такое меркаванне выказаў 4 жніўня ў час анлайн-канферэнцыі "Канкурэнтаздольнасць прадукцыі і абарона рынку - прыярытэты дзейнасці Дзяржстандарту" старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Віктар Назаранка.
"Лічу, што прадукцыя невядомага паходжання да новага года павінна знікнуць з прылаўкаў. Таму што з новага года па рашэнні ўрада мы ў поўнай меры будзем патрабаваць выканання рэгламентаў. Час яшчэ ёсць, ёсць магчымасць разабрацца кожнаму са сваім таварам", - сказаў кіраўнік Дзяржстандарту.

Ён растлумачыў, што вытворцы Беларусі, Расіі і Казахстана маюць усе доказныя дакументы аб тым, што іх прадукцыя адпавядае тэхнічнаму рэгламенту. "Пры гэтым нашы праверкі, праведзеныя да сакавіка-красавіка гэтага года, паказалі, што пласт прадукцыі невядомага паходжання нікуды не дзеўся. Мы баімся, што ён нават не змяншаецца", - выказаў апасенне спецыяліст.

На думку Віктара Назаранкі, у краіне амаль 40 лабараторый могуць праводзіць выпрабаванні прадукцыі лёгкай прамысловасці, з прадпрымальнікамі могуць працаваць вельмі многія органы сертыфікацыі.

"Мы таксама арганізавалі спецыяльныя кансультацыі для ўсіх жадаючых, прадугледзелі ў сумеснай пастанове ад органаў дзяржкіравання розныя спрошчаныя варыянты таго, як можна паставіць прадукцыю на наш рынак. Дарэчы, каб легальна прадаваць тавар, дастаткова адной маркіроўкі прадукцыі знакам Мытнага саюза, - растлумачыў ён. - Аднак заявак няма. Усе чакаюць нейкага цуду, і што з надыходам новага года нічога не зменіцца, таму ніхто не абмяркоўвае гэту тэму. Гэта цішыня, з нашага пункту гледжання, ідзе не на карысць нашым прадпрымальнікам".

"Мы разумеем, што за прадпрымальнікамі стаяць вельмі буйныя кампаніі і імпарцёры, якія, можна сказаць, прыладзіліся за іх спінай. Яны скінулі ўсе свае праблемы на дробны бізнес і спрабуюць займацца незаконнымі пастаўкамі непацверджанай прадукцыі. Але яны павінны дакладна разумець, што час у іх заканчваецца", - рэзюмаваў Віктар Назаранка.

БЕЛТА, 4 жніўня 2015
 
Дата публикации:04.08.2015
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1281
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Сертификация Госстандарт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме