https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сустрэча лідараў чыгуначнага бізнесу на прасторы "шырокай" каляі пройдзе ў Мінску ў кастрычніку


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Упершыню пры падтрымцы Беларускай чыгункі і ААТ "Расійскія чыгункі" ў Беларусі 10 кастрычніка пройдзе міжнародны чыгуначны бізнес-форум "Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа".

"Гэта буйнейшая дзелавая сустрэча лідараў чыгуначнага бізнесу "шырокай" каляі, ключавая ідэя якой садзейнічаць выпрацоўцы скаардынаваных падыходаў па развіццю чыгуначнай галіны на прасторы 1520", - адзначылі спецыялісты. Традыцыйна бізнес-форум праводзіцца два разы ў год: адзін раз у Сочы (Расія), другі раз месцам яго правядзення становіцца адна з краін "шырокай" каляі. У 2013 годзе ўпершыню форум адбудзецца ў Беларусі і будзе прысвечаны праблемам і перспектывам чыгуначнай галіны краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній краін СНД і Еўрапейскага саюза, міжнародных арганізацый, профільных органаў дзяржкіравання. Чакаецца, што лідары чыгуначнага бізнесу абмяркуюць пытанні развіцця транзітных перавозак ў зносінах Азія-Еўропа-Азія, лагістычнага патэнцыялу прасторы 1520, арганізацыі міждзяржаўных пасажырскіх перавозак. Акрамя таго, будзе разгледжана ўзаемадзеянне партнёраў Беларусі, Расіі і Казахстана ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Плануецца работа выставачнай экспазіцыі чыгуначнай тэхнікі і новага рухомага саставу БЧ на станцыі Ждановічы.

Форум "Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа" ўваходзіць у лік мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня, які пачнецца ў Мінску 8 кастрычніка. Беларуская чыгунка таксама прыме ўдзел у спецыялізаваных выстаўках "Транспарт і лагістыка-2013", "Лагістычны інжынірынг" і Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе.

На экспазіцыі "Транспарт і лагістыка-2013" БЧ прэзентуе свой стэнд, дзе будуць прадстаўлены інавацыйныя праекты дарогі ў сферы грузавых і пасажырскіх перавозак. Свае праекты прадставяць дзяржаўнае прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі", ААТ "Гомельскі электрамеханічны завод", ААТ "Мінскі вагонарамонтны завод", ЗАТ "Гомельскі вагонабудаўнічы завод", ТЭРДУП "Гомельчыгтранс".

У ходзе Беларускага лагістычнага кангрэса, у прыватнасці, запланаваны шэраг сустрэч з чыгуначнымі адміністрацыямі краін СНД, Балтыі і Еўропы. Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах, на якіх будуць абмяркоўвацца эканамічныя, прававыя, арганізацыйныя і навукова-тэхнічныя праблемы развіцця транспартнай галіны.

6 верасня 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2013
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1407
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Логистика Простор 1520 Широкая колея
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме