https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заява Арменіі пра ўваходжанне ў Мытны саюз прадыктавана нацыянальнымі інтарэсамі


Аб гэтым сказаў 19 верасня на прэс-канферэнцыі пасол Арменіі ў Мінску Армен Хачатран.
Сярод пераваг, якія Арменія можа атрымаць ад уваходжання ў МС, Хачатран адзначыў у першую чаргу адмену квот і свабоднае перамяшчэнне тавараў. "Цяпер Арменія ў некаторых краінах мае квоты на гандаль некаторымі відамі сваёй прадукцыі, з уваходжаннем у Мытны саюз іх не будзе", — сказаў ён. Пасол адзначыў і выгаднае супрацоўніцтва, напрыклад, у абароннай сферы і пастаўках энерганосьбітаў.

"Ёсць эканамічнае развіццё, палітычнае развіццё, культурнае, інстытуцыянальнае. У Еўрапейскім саюзе ёсць чаму павучыцца. Мытны саюз выгадны ў частцы эканомікі. Але калі штосьці эфектыўна працуе ў ЕС, трэба гэта пераймаць", — адзначыў дыпламат. "Гэта не азначае рэзкіх палітычных поглядаў — скіраваны або туды, або сюды", — падкрэсліў ён.

БелаПАН, 19 верасня 2013
 
Дата публикации:19.09.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1442
 
Ключевые слова:
Интеграция Мытны саюз Армения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме