https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж Мытным саюзам і В`етнамам можа быць заключана ў 2014 годзе


Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 16 мая на сустрэчы з прэм`ер-міністрам В`етнама Нгуен Тан Зунгам.
"В`етнам, я мяркую, першая дзяржава Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, з якой Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана пачаў дыялог аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, — сказаў ён. — І я думаю, што цягам 2013 года мы наблізімся да таго, каб у 2014 годзе падпісаць адпаведны дагавор".

Паводле слоў Мясніковіча, "гэта глабальны, міжнародны праект, і ў Мытным саюзе актыўна працуюць над яго рэалізацыяй".

Мясніковіч таксама заявіў, што Беларусь запрашае В`етнам да рэалізацыі праектаў у сферы сумеснай вытворчасці ўгнаенняў. "Я мяркую, што ў нас могуць быць добрыя, перспектыўныя праекты ў сферы сумеснай вытворчасці ўгнаенняў, у тым ліку складаных угнаенняў. Буду вельмі ўдзячны вам за адпаведную падтрымку", — сказаў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2013
 
Дата публикации:16.05.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1197
 
Ключевые слова:
Вьетнам-ТС Интеграция Свободная торговля Совместные производства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме