https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рабочы візіт у Беларусь акіма Карагандзінскай вобласці Казахстана Баўрджана Абдышава адбудзецца 9-10 красавіка


Пра гэта паведаміў 4 красавіка на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Бізнес-форум дзелавых колаў Карагандзінскай вобласці пройдзе ў Мінску

Праграма візіту ў тым ліку прадугледжвае бізнес-форум, які будзе арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Карагандзінскай вобласці з удзелам дзелавых колаў.

Таксама запланаваны сустрэчы казахстанскай дэлегацыі ва ўрадзе Беларусі, наведванне беларускіх прадпрыемстваў. "У ходзе візіту плануецца абмеркаваць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Карагандзінскай вобласцю, развіцця вытворчай кааперацыі, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, растлумачыў Андрэй Савіных.

Тавараабарот Карагандзінскай вобласці з Беларуссю ў мінулым годзе склаў $122,9 млн. і павялічыўся на 73,8 працэнта ў параўнанні з 2011 годам. Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту: вагоны, малочная прадукцыя, маторныя транспартныя сродкі, шыны, мэбля і лякарствы. Імпарт з Карагандзінскай вобласці ўключаў у сябе пастаўкі вырабаў з чорных металаў і канвеерных стужак.

4 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1239
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Караганда Товарооборот Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме