https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


I словам, і справай


18 пагадненняў на агульную суму звыш 7 млн. долараў падпісана ў час візіту на Міншчыну дэлегацыі з Казахстана.
Гэта ўжо не проста рамачныя, стратэгічныя дамоўленасці, а канкрэтныя дакументы па арганізацыі канкрэтных вытворчасцей. У час трохдзённага візіту ў сталічную вобласць прадстаўнікі кіраўніцтва і бізнес-супольнасцей Паўладарскай вобласці наведалі шэраг прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Гасцей вельмі зацікавіла дзейнасць ААТ «Амкадор», і ў выніку перамоў было вырашана дэталёва абмеркаваць пытанне аб арганізацыі зборкі ў Казахстане збожжасушыльных агрэгатаў і камунальнай тэхнікі.

Прыцягнулі ўвагу і магчымасці прадпрыемстваў, якія працуюць у свабоднай эканамічнай зоне «Мінск», у прыватнасці групы кампаній «ALUTECH». Дэлегацыя наведала ВА «Мінскі трактарны завод», СП «Унібокс», шэраг перапрацоўчых прадпрыемстваў. Таксама адбыліся перамовы з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці, Міністэрства энергетыкі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, машынабудавання, навукі і адукацыі, укаранення энергаэфектыўных тэхналогій і альтэрнатыўных крыніц энергіі і гэтак далей.

Як падкрэсліў першы намеснік акіма Паўладарскай вобласці Дуйсенбай Турганаў, у рэгіёнаў ёсць вялікі ўзаемны інтарэс па многіх накірунках супрацоўніцтва. «Відавочна, што ў час гэтага візіту ўзаемаадносіны перайшлі на іншы ўзровень, падпісваюцца дакументы аб стварэнні сумесных вытворчасцей, зборачных прадпрыемстваў ужо на тэрыторыі Казахстана, абмене навукова-тэхнічнымі кадрамі, а таксама вопытам у розных галінах», — адзначыў ён.

У абласным выканаўчым камітэце сустрэчу і перамовы з дэлегацыяй правёў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура (на здымку). Ён выказаў упэўненасць, што візіт надасць супрацоў-ніцтву большую актыўнасць. «Казахстан — трэцяя краіна па аб’ёмах тавараабароту. Безумоўна, рэзервы нашы далёка не вычарпаны, яны вельмі вялікія. І мы проста абавязаны больш цесна супрацоўнічаць па самых розных напрамках», — падкрэсліў ён.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў зрабіў акцэнт на тым, што абедзве дзяржавы зараз вельмі зацікаўлены ў развіцці менавіта рэгіянальных сувязей. Таму дзелавыя і сяброўскія адносіны паміж Мінскай і Паўладарскай абласцямі будуць мацавацца.

Па выніках сустрэчы быў падпісаны шэраг дакументаў. Гэта План мерапрыемстваў па супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і акіматам Паўладарскай вобласці на 2013—2014 гады, Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання паміж ААТ «Амкадор» і АТ «Нацыянальная кампанія «Сацыяльна-прадпрымальніцкая карпарацыя «Паўладар», Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Паўладарскім дзяржаўным універсітэтам імя С. Тарайгырава і Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам.

Марына Барадаўка
Рэспубліка, 16 лютага 2013
 
Дата публикации:16.02.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1564
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Интеграция Региональные связи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме