https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кудрын: Ідэя стварэння еўразійскай валюты нявыгадная краінам ЕўрАзЭС


Стварэнне адзінай еўразійскай валюты нявыгаднае ні Расіі, ні іншым краінам ЕўрАзЭС, заявіў былы міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын.
"Я думаю, гэта рашэнне нявыгаднае Расіі, і я не бачу гэту ідэю як перспектыўную", — сказаў Кудрын журналістам у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, каментуючы прапанову прэм`ер-міністра краіны Дзмітрыя Мядзведзева падумаць аб стварэнні адзінай валюты на тэрыторыі ЕўрАзЭС.

"Таксама думаю, гэта рашэнне нявыгаднае і краінам, якія маглі б увайсці ў гэты валютны саюз", — дадаў Кудрын, словы якога прыводзіць РІА Новости.

Ён патлумачыў, што многія члены ЕўрАзЭС не маюць суверэнных фінансавых рэйтынгаў. "Гэта азначае, што якасць фінансавых сістэм [у гэтых краінах] ніжэйшая за разумнае. Калі іх зараз уцягваць у адзіную прастору — гэта істотнае пагаршэнне якасці расійскага рубля", — заявіў эксперт.

Апрача таго, ён нагадаў, што многія з гэтых краін звяртаюцца па дапамогу да Міжнароднага валютнага фонду, гэта значыць не здольныя самастойна прыцягваць сродкі на знешніх рынках. "Іх фінансавыя сістэмы знаходзяцца ў перманентным крызісе. Я не лічу неабходным краіны, што знаходзяцца ў перманентным фінансавым крызісе, уцягваць у адзіную валютную прастору", — заявіў Кудрын.

Экс-кіраўнік Мінфіна Расіі ўказаў на вопыт Еўрасаюза: пабудова валютнага саюза павінна ўвязвацца з жорсткай фінансавай палітыкай і жорсткімі бюджэтнымі абмежаваннямі з агульнымі прынцыпамі фіскальнай палітыкі. "Нам давядзецца задаваць прынцыпы для гэтых краін і ўвесь час знаходзіцца з імі ў канфлікце, прымушаць гэтыя краіны выконваць гэтыя жорсткія абмежаванні, — сказаў ён. — У выпадку валютнага саюза валютны курс краін, што ўвайшлі ў гэты саюз, будзе падпарадкоўвацца фундаментальным паказчыкам Расіі, а не гэтых краін, якія ўвайшлі ў саюз, гэта значыць ён будзе ўмацоўвацца супраць неабходнасці гэтых краін або будзе аслабляцца празмерна. Я мяркую, гэта будзе нявыгадна гэтым краінам".

На думку Кудрына, сама Расія не гатовая прапанаваць суседзям такі саюз, паколькі яе бюджэт захоўвае высокую залежнасць ад нафты: "Каб прапанаваць паслугі валютнага саюза іншым краінам, трэба спачатку пераадолець гэту залежнасць і не ставіць пад гэтыя рызыкі іншыя краіны".

"Мяркую, зараз, на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў, гэта ідэя не для нашай краіны", — заявіў экс-міністр фінансаў РФ.

БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:21.06.2012
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1651
 
Ключевые слова:
Единая валюта Финансы Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме