https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Назарбаеў: Улічваючы правалы Еўрасаюза, Беларусь, Казахстан і Расія павінны стварыць лепшае аб`яднанне


"Улічваючы правалы Еўрасаюза, мы павінны стварыць (яшчэ) лепшае аб`яднанне", — заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у інтэрв`ю тэлеканалу "Весці 24" 25 красавіка.
Ён мяркуе, што "лакальная інтэграцыя больш падыходзіць інтарэсам людзей". Пры гэтым, падкрэсліў Назарбаеў, "для таго каб нармальна развівацца, сусед павінен быць нармальным".

"Нашы дзяржавы маюць прыкладна роўныя ўмовы і пажаданні эліты. Выгада ад Мытнага саюза ў наяўнасці: рост тавараабароту за гэтыя гады склаў 30—40%, задача заключаецца ў тым, каб гэта аб`яднанне, не спяшаючыся, давесці да розуму, не спяшаючыся, не падганяючы коней", — сказаў Назарбаеў.

Кіраўнік Казахстана нагадаў, што да 2015 года, "калі нашы дамоўленасці ператворацца ў законы, прастора будзе празрыстай для ўсіх для нас, мы абвесцім аб стварэнні Эканамічнага саюза".

У лістападзе 2011 года ў Маскве прэзідэнты трох краін Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — "дарожную карту" інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якога абвяшчаецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. Такі саюз плануецца стварыць да 1 студзеня 2015 года.

БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2012
 
Дата публикации:26.04.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1656
 
Ключевые слова:
Таможенный союз Интеграция Евросоюз Конкуренция Политическая стабильность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме