https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь вядзе актыўныя перамовы па памеры нафтавай прэміі


Беларусь працягвае актыўныя перамовы па памеры нафтавай прэміі, што выплачваецца расійскім пастаўшчыкам, паведаміў нядаўна прызначаны паслом Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў.
Ён нагадаў, што мытныя пошліны на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, былі зняты з пачатку гэтага года ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза. Аднак, як зазначыў пасол, застаецца нявырашаная праблема з памерам нафтавай прэміі.

"Засталася адна праблема ў частцы таго, што ўжо на этапе рэалізацыі дамоўленасці ў студзені 2011 года ўзнікла праблема выплаты прэміі пастаўшчыкам нафты ў Беларусь", — сказаў Кабякоў у эфіры тэлеканала "РТР-Беларусь".

Паводле яго слоў, зараз актыўна ідуць перамовы па памеры гэтай прэміі. "Дарэчы, яна існавала і раней, толькі пытанне ў аб`ёме гэтай прэміі, каб гэта прэмія не стала своеасаблівым заменнікам былой мытнай пошліны", — дадаў Кабякоў.

Паводле звестак БелаПАН, сёлета Беларусь выплачвала прэмію расійскім пастаўшчыкам у памеры 40—45 долараў за тону нафты. У наступным годзе, паводле наяўнай інфармацыі, беларускі бок хацеў бы дабіцца зніжэння нафтавай прэміі ў два разы — да 20 долараў за тону.

БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2011
 
Дата публикации:13.11.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1679
 
Ключевые слова:
Союзное государство Нефть Таможенная пошлина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме