https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мытны саюз і кошт нафты


"Белнафтахім" лічыць павелічэнне прэміі расійскім нафтавікам за нафту, што пастаўляецца, утоенай пошлінай.
Канцэрн "Белнафтахім" лічыць павелічэнне прэміі расійскім нафтавікам за нафту, якая пастаўляецца, утоенай пошлінай.

"Павелічэнне з 2011 года памеру прэміі ў формуле цаны нафты ў 4 разы можна расцэньваць як дадатковы збор з боку Расійскай Федэрацыі (расійскіх нафтавых кампаній), які мае эквівалентнае мытным пошлінам значэнне", — гаворыцца ў паведамленні, што размешчана на сайце "Белнафтахіма" 11 ліпеня.

Паводле звестак канцэрна, сярэднеўзважаны памер прэміі за першае паўгоддзе 2011 года склаў каля 6 долараў за 1 бараль, або больш як 44 долары за 1 тону. У параўнанні з першым паўгоддзем 2010 года прэмія ўзрасла ў 4 разы.

"Павелічэнне з 2011 года памеру прэміі ставіць беларускіх перапрацоўшчыкаў у няроўныя ўмовы працы ў Адзінай эканамічнай прасторы, робіць стратнай перапрацоўку нафты", — падкрэсліваюць у канцэрне. Пры гэтым у "Белнафтахіме" зазначаюць, што павелічэнне памеру пошліны "супярэчыць прынцыпам, што замацаваныя ў пагадненні аб адзіных прынцыпах і правілах канкурэнцыі, падпісаных Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Расійскай Федэрацыяй 9 снежня 2010 года".

У канцэрне заяўляюць, што бакі гэтага пагаднення пры фарміраванні агульных рынкаў павінны зыходзіць з прынцыпу непрымянення колькасных абмежаванняў і вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае значэнне).

Між тым, паводле звестак канцэрна, з улікам уніфікацыі вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, якія выплачваюцца ў бюджэт Расійскай Федэрацыі, усяго за першае паўгоддзе 2011 года беларускімі нафтаперапрацоўшчыкамі ў бюджэт Расійскай Федэрацыі пералічана больш як 1,2 млрд. долараў.

"Зараз з расійскімі нафтавымі кампаніямі вядзецца работа па карэкціроўцы ўмоў пастаўкі нафты з улікам падпісаных пагадненняў, што фарміруюць прававую базу АЭП", — падкрэслівае "Белнафтахім".

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2011
 
Дата публикации:11.07.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2985
 
Ключевые слова:
Экономика Таможенные пошлины Нефть Нефтепродукты Белнефтехим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме