https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маркіроўка тавараў, што ўвозяцца ў Беларусь, можа рабіцца на ўпаўнаважаных складах на тэрыторыі краіны


"У мэтах забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы і абароны інтарэсаў грамадзян" Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня падпісаў указ № 243 "Аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі".
Дакументам прадугледжана адмена ўказа ад 14 верасня 2004 года № 444, у адпаведнасці з якім раней рэгуляваліся пытанні ажыццяўлення маркіроўкі тавараў кантрольнымі знакамі.

Указ № 243 удасканальвае механізм маркіроўкі тавараў у частцы давання імпарцёрам права на ажыццяўленне маркіроўкі тавараў або за межамі Беларусі, або на мытных ці спецыяльных упаўнаважаных складах, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі (раней маркіроўка тавараў, якія ўвозіліся, ажыццяўлялася толькі за межамі краіны).

"У сувязі з гэтым тавары, у адносінах да якіх у адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўляюцца мытныя аперацыі і праводзіцца мытны кантроль, могуць маркіравацца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць іх увоз на тэрыторыю Беларусі, або за межамі рэспублікі, або на мытным складзе, што размяшчаецца на яе тэрыторыі", — зазначаецца ў паведамленні.

Маркіроўка тавараў, якія ўвозяцца і ў адносінах да якіх не праводзяцца мытныя аперацыі і не ажыццяўляецца мытны кантроль, можа рабіцца на тэрыторыі ўпаўнаважаных складоў, пералік якіх будзе вызначаны Мінгандлю па ўзгадненні з МПЗ.

Даванне суб`ектам прадпрымальніцкай дзейнасці магчымасці выбару ажыццяўлення маркіроўкі або за межамі Беларусі, або на складах, размешчаных на яе тэрыторыі, "будзе спрыяць спрашчэнню лагістыкі паставак тавараў імпартнай вытворчасці, зніжэнню затрат суб`ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць імпарт маркіруемых тавараў".

Указам вызначаныя выпадкі, калі тавары, увезеныя на тэрыторыю Беларусі або вырабленыя ў краіне, не падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі.

Да такіх выпадкаў, у прыватнасці, аднесены:

— транспарціроўка і захоўванне проб і ўзораў тавараў, прызначаных для правядзення выпрабаванняў з мэтамі ацэнкі іх адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі;

— транспарціроўка, захоўванне, рэалізацыя і выкарыстанне тавараў, увезеных на тэрыторыю рэспублікі арганізатарамі і ўдзельнікамі міжнародных выстаў і кірмашоў у якасці ўзораў і экспанатаў;

— транспарціроўка, захоўванне і выкарыстанне тавараў, прызначаных для афіцыйнага карыстання дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў;

— набыццё, захоўванне, выкарыстанне, транспарціроўка і рэалізацыя тавараў, выключаных, арыштаваных, канфіскаваных або звернутых у даход дзяржавы іншым спосабам.

Указ уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:11.06.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3192
 
Ключевые слова:
Маркировка товаров Таможня Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме