https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Патрабаванні да мінімальнага памеру шрыфту ў маркіроўцы прадуктаў харчавання становяцца абавязковымі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
28 красавіка 2021 года завяршаецца пераходны перыяд па змяненні ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза на маркіроўку харчовай прадукцыі (ТР МС 022/2011), якое было зацверджана рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 14 верасня 2018 года нумар 75 і ўступіла ў сілу 28 красавіка 2019 года.

У прыватнасці, вызначаны патрабаванні да мінімальнага памеру шрыфту, якія неабходна выконваць пры ўказанні асобных рэквізітаў у маркіроўцы прадуктаў харчавання. "Гэта павысіць даступнасць інфармацыі на спажывецкіх упакоўках для яе прачытання і ўспрымання, дапаможа спажыўцам лепш арыентавацца пры выбары прадукту з патрэбнымі ім уласцівасцямі", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Шрыфт памерам не меншым за 2 мм павінен прымяняцца для ўказання наймення харчовай прадукцыі, колькасці, даты вырабу, тэрміну прыгоднасці. Шрыфтам не меншым за 0,8 мм указваюцца састаў, умовы захоўвання, найменне і месца знаходжання вытворцы, імпарцёра, рэкамендацыі па выкарыстанні, паказчыкі харчовай каштоўнасці (для спецыялізаванай харчовай прадукцыі), словы для ўказання даты вытворчасці, тэрміну прыгоднасці і (або) інфармацыі аб месцы іх нанясення.

На пераход да новых норм вытворцам і пастаўшчыкам было адведзена два гады - да 28 красавіка 2021 года. Абарачэнне прадукцыі, вырабленай і выпушчанай у адпаведнасці са старымі патрабаваннямі, дапускаецца на працягу яе тэрміну прыгоднасці.

У Дзяржстандарце адзначылі: дадатковыя патрабаванні да памеру шрыфту пры ўказанні некаторых рэквізітаў могуць быць устаноўлены і ў тэхнічных рэгламентах на асобныя віды харчовай прадукцыі.

Патрабаванні да маркіроўкі харчовай прадукцыі пастаянна ўдасканальваюцца. Цяпер на публічным абмеркаванні на еўразійскай пляцоўцы знаходзіцца праект чарговага змянення ў ТР МС 022/2011, распрацаваны Беларуссю (Дзяржстандарт (БелДІСС).

Прадугледжваецца ўвядзенне патрабавання ўказваць звесткі аб прымененых раслінных алеях і жывёльных маслах (тлушчы) пры вытворчасці прадукцыі. Удакладняецца таксама пералік кампанентаў, якія могуць выклікаць алергічныя рэакцыі. Будуць гарманізаваны з міжнароднымі дакументамі патрабаванні да ўказання ў маркіроўцы звестак аб харчовай каштоўнасці (бялкоў, тлушчу, вугляводаў, трансізамераў тлустых кіслот). Публічнае абмеркаванне завершыцца 24 чэрвеня 2021 года. Да гэтага часу ўсе зацікаўленыя асобы могуць выказаць свае заўвагі і прапановы.

Звязда, 28 красавіка 2021
 
Дата публикации:28.04.2021
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:574
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Техрегламент Маркировка товара Размер шрифта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме