https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь адмянілі пошліны на нафту з 2011 года


Расія і Беларусь адмянілі пошліны на нафту з 2011 года. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, перад пасяджэннем Міждзяржсавета ЕўрАзЭС з беларускага боку была некаторая насцярожанасць. Паводле яго слоў, неабходна было зняць усе непаразуменні, якія перашкаджалі рухацца далей. Напрыклад, вырашыць пытанні мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў расійскаму боку за тое, што перад пасяджэннем у рамках сустрэчы па Мытнаму саюзу адбылася двухбаковая сустрэча, дзе былі зняты ўсе праблемныя пытанні. "Мы расчысцілі шлях да падпісання ўсіх 17 дакументаў па фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы знялі мытныя пошліны на нафту, нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі, і, што вельмі важна, на ўвоз сыравіны для нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў з Расіі. Мы далі магчымасць нашым прадпрыемствам у Казахстане, Расіі і асабліва Беларусі свабодна канкурыраваць".

9 снежня 2010 Масква
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.12.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1934
 
Ключевые слова:
Таможенные пошлины Союзное государство Экономика Нефтяная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме