https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сухарэнка: у адносінах Мінску і Масквы адбываецца кашмар


У расійска-беларускіх адносінах цяпер сапраўдны кашмар. Пра гэта 6 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі ў Ерэване заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Арменіі Сцяпан Сухарэнка, які ўзначальваў у 2005-2007 гадах Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. "Спадзяемся, што кашмар, які паўстаў не па нашай віне, скончыцца", - сказаў беларускі амбасадар.
Паводле яго слоў, расійскі народ "заўсёды будзе самым блізкім і братэрскім для беларусаў і тое, што дзеецца сёння, хвалюе ўсіх", перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у ліпені-жніўні 2010 года расійскі тэлеканал НТВ паказаў тры часткі фільма пад назвай "Хросны бацька", накіраванага супраць дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Услед за гэтым у расійскай прэсе на працягу некалькіх дзён выйшлі рэзкія матэрыялы з абвінавачаннямі яго ў "махлярстве" і "спекуляцыях". 4 кастрычніка з жорсткай крытыкай беларускіх уладаў выступіў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў.

Тэлеграф
6 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:07.10.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2636
 
Ключевые слова:
Информационная война Белорусско-российский конфликт Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме