https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прапануе Расіі пабудаваць да 100 дамоў, што згарэлі


Беларусь гатова пабудаваць у пацярпелых ад пажару рэгіёнах Расіі да 100 дамоў і абсталяваць іх усім неабходным. Пра гэта паведаміў 7 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў.
«Да канца верасня, максімум да 15 кастрычніка, мы гатовы пабудаваць да 100 домікаў», — адзначыў міністр. Паводле яго слоў, Беларусь ужо накіравала прапановы па праектах у найбольш пацярпелыя вобласці Расіі — Смаленскую, Ніжагародскую, Маскоўскую, Варонежскую.

Селязнёў удакладніў, што Беларусь прапануе, у прыватнасці, будаўніцтва буйнапанельных аднапавярховых блакаваных аднакватэрных дамоў, а таксама хуткабудаваных шчытавых дамоў. «Праект ёсць, арганізацыі вызначаны, але, на жаль, пакуль мы не атрымалі запрашэнне. Спадзяюся, нашы прапановы будуць разгледжаны», — заявіў міністр.

Ён удакладніў, што Беларусь упісваецца ў цэнавы дыяпазон кампенсацыі за згарэлую маёмасць — не больш як 2 млн. расійскіх рублёў, або прыкладна 60 тыс. долараў, на адну сям’ю.

    «Мы ўпісваемся з рэнтабельнасцю каля нуля з улікам транспарціроўкі. Калі трэба дапамагчы, то тут не да прыбытку», — падкрэсліў міністр.

Селязнёў дадаў, што Беларусь гатова не толькі будаваць дамы, але і поўнасцю аснасціць іх усім неабходным: «Мы можам пабудаваць домікі і поўнасцю аснасціць іх мэбляй: паставіць ложкі, халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, мікрахвалевыя печы, аж да пастаўкі свайго хрусталю і відэльцаў з лыжкамі». Такім чынам, адзначыў ён, расходы на адну сям’ю павялічацца да 3 млн. расійскіх рублёў.

    «Мы разумеем, што патрэбны час для разгляду прапановы. У Расіі яшчэ і самі не пачалі будаваць», — адзначыў Селязнёў.

Міністр падкрэсліў, што калі на наступным тыдні, «у панядзелак-аўторак», будзе атрымана запрашэнне, то «не спатрэбіцца шмат часу», каб арганізаваць адпраўку будаўнікоў і абсталявання. Паводле яго слоў, Беларусь не будзе «азадачваць» расійскі бок бытавымі пытаннямі, звязанымі з размяшчэннем будаўнікоў, — гэтыя пытанні будуць вырашацца сваімі сіламі.

Адцягванне будаўнікоў для аказання дапамогі Расіі не паўплывае на аб’ёмы будаўніцтва ўнутры рэспублікі, дадаў міністр.

Нагадаем, пажары, выкліканыя наймацнейшай засухай і анамальнай спёкай, бушуюць у 22 расійскіх суб’ектах. Найбольш складаная сітуацыя на тэрыторыі Белгародскай, Варонежскай, Маскоўскай, Ніжагародскай абласцей. Ахвярамі пажараў ужо сталі больш як 50 чалавек. Без прытулку засталіся прыблізна 3,5 тысячы жыхароў Расіі.

БелаПАН
7 жнiўня 2010

 
Дата публикации:08.08.2010
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:4816
 
Ключевые слова:
Пожары в России Союзное государство Жара в России Засуха
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме