https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Беларусь ратыфікавала Мытны кодэкс


Прэзыдэнта Беларусі папрасілі пракамэнтаваць своеасаблівае «віншаваньне» прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, якое ён зрабіў сёньня ў Благавешчанску.

Паводле слоў журналістаў, Дзьмітрый Мядзьведзеў пакрыўдзіўся на Аляксандара Лукашэнку за тое, што той накіраваў лісты шэрагу палітычных дзеячаў і сродкам масавай інфармацыі Расеі (з тлумачэньнем беларускай пазыцыі па спрэчных пазыцыях у адносінах між дзьвюма дзяржавамі), заявіў, што лепш займацца палітычнай падтрымкай Мытнага зьвязу, чымсьці рассылаць гэткія лісты.

«Што да Мытнага зьвязу, то вельмі шкада, што прэзыдэнт саюзнай дзяржавы ня ведае, што адбываецца ў Мытным зьвязе. Мушу вам сказаць, што мы ні на ёту не зрабілі кроку назад, ні на мілімэтар не адстаём у Мытным зьвязе ні ад Расеі, ні ад Казазхстана. Мы на сёньняшні дзень ратыфікавалі ўсе дамовы і пагадненьні, якія тычацца Мытнага зьвязу. Але яны гэтага ня ведаюць. Гарантыю вам даю, што ня ведаюць. У адваротным выпадку не было б гэтай балбатні па тэлевізары. Мытны кодэкс мы ратыфікавалі. Мы сёньня ў той жа сыстэме каардынатаў, што і яны», — перадае словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Лукашэнка выказаў меркаваньне, што «відаць, загаварыўся чалавек, трэба супакоіцца і паглядзець на той сьвет, які яго атачае, і сьвет, у якім мы жывём».

«Не хвалюйцеся, іхняя справа гаварыць: ім бліноў хочацца, ім каўбасы хочацца, масла, напэўна. Цяпер настаў час гаварыць пра нейкія лісты. Гэта ж не падкідныя лісты — гэта адкрытыя простыя лісты. І я маю права як старшыня Вышэйшай Дзяржрады Саюзнай дзяржавы, пра якую так марылі расейцы і беларусы, казаць тое, што я лічу патрэбным. Мы не забараняем Мядзьведзеву таксама казаць тое, што ён лічыць патрэбным. Ён і кажа, толькі гэта трэба рабіць прафэсійна, зь веданьнем справы».

3 ліпеня:  Мядзьведзеў раіць Лукашэнку не займацца спамам


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў лічыць, што ў Мытнага зьвязу мусіць быць палітычная падтрымка й рэкамэндуе сваім калегам займацца менавіта гэтым:

Галоўнае, каб была палітычная падтрымка. Гэта нават не ў маёй кампэтэнцыі, а ў кампэтэнцыі нашага калеі. Гэта значна карысьней, чым спамам займацца — лісты рассылаць, я маю на ўвазе«, — цытуе РІА «Новости» словы Мядзьведзева на нарадзе ў Благавешчанску.

На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка накіраваў лісты з выкладам пазыцыі па газавым канфлікце з Расеяй у газэту «Правда», а таксама буйным расейскім бізнэсоўцам.

Дзьмітрый Мядзьведзеў на нарадзе таксама заявіў, што для Расеі Мытны зьвяз ёсьць абсалютным прыярытэтам: «Мытны зьвяз — гэта абсалютны прыярытэт, зьвярніце на гэта асаблівую ўвагу. Мы не павінны ствараць дадатковых працэдур, якія ўскладняюць уезд людзе, увоз тавараў і грошай у нашу краіну».

На нарадзе з удзелам Мядзьведзева кіраўнік Фэдэральнай мытнай службы Андрэй Бельянінаў даклаў, што ягонае ведамства два дні працуе ва ўмовах Мытнага зьвязу: «Пакуль ніякіх надзвычайных здарэньняў няма, можа, таму, што выходныя, а можа, таму, што новыя правілы мусяць быць яшчэ асэнсаваныя юрыдычнымі асобамі».

«Пакуль усё нармальна, пакуль трывогі ёсьць, і самая вялікая зь іх — фармат Мытнага зьвязу», — дадаў Бельянінаў. Ён удакладніў, што зь беларускімі калегамі мытная служба працуе нават болей, чым з казастанскімі.

Мядзьведзеў: «Трэба завяршаць без палітыкі». Прэзыдэнт Расеі таксама пацікавіўся, ці ёсьць у Фэдэральнай мытнай службы кантакт зь беларускімі калегамі.

«Так, поўны кантакт», — запэўніў Бельянінаў.

30 чэрвеня: Дэпутаты ня памятаюць, ці галасавалі па Мытным кодэксе


Карэспандэнт Свабоды датэлефанаваўся да двух дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і наўпрост пацікавіўся: ці адбылася ўсё ж сёньня ратыфікацыя Мытнага кодэксу Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану, як пра тое пачалі гаварыць у кулюарах? Адказ прагучаў як пад капірку: «Ня ведаю, запытайце ў прэсавай службы».

Пасьля гэтага я затэлефанаваў кіраўніку ўпраўленьня інфармацыйна- аналітычнай работы Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Лісу. На маё аналягічнае пытаньне ён адказаў так: «Вы ж бачылі, што паседжаньне скончылася». А калі я нагадаў, што дэпутаты параілі зьвярнуцца менавіта да яго, спадар Ліс сказаў: «Ня ведаю, няхай яны самі адкажуць на гэтае пытаньне». 

03.07.2010
Радыё Свабода

 
Дата публикации:03.07.2010
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:5721
 
Ключевые слова:
Таможенный союз мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме