https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Атрыманне Украінай статусу назіральніка ў Мытным саюзе не адаб`ецца на запланаваным на лістапад гэтага года падпісанні пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам


Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр краіны Мікалай Азараў, адказваючы на пытанне карыстальніка сацыяльнай сеткі Facebook.
"Пытанне аб статусе Украіны ў якасці назіральніка ў Мытным саюзе будзе абмяркоўвацца на сустрэчы прэзідэнтаў, якая адбудзецца 29 мая ў горадзе Астана. Мы спадзяемся на станоўчае вырашэнне гэтага пытання. У выпадку станоўчага рашэння прэзідэнтаў будзе падпісанае адпаведнае пагадненне, і гэта ніяк не адаб`ецца на <…> падпісанні пагаднення аб асацыяцыі з ЕС", — прыводзіць словы Азарава дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў Украіны.

22 мая ў Кіеве на сустрэчы з намеснікам прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам Азараў заявіў, што статус назіральніка дазволіць Украіне эфектыўна адстойваць свае інтарэсы ў МС. Ён падкрэсліў, што Кіеў зацікаўлены супрацоўнічаць з Мытным саюзам у фармаце "3+1", створана ўрадавая рабочая група, якая вывучае нарматыўную базу саюза.

"Са 188 пагадненняў да 13 Украіна не можа далучыцца, бо яны супярэчаць Канстытуцыі. Іншыя дакументы раздзеленыя на тры групы: першая — якія пры дасягненнні згоды могуць быць падпісаныя без дадатковых узгадненняў, другая — патрабуюць перамоў і з мінімальнымі змяненнямі могуць быць падпісаны, трэцяя — патрабуюць сур`ёзнага перамоўнага працэсу", — зазначыў прэм`ер-міністр.

Кіраўніцтва Расіі неаднаразова прапаноўвала Кіеву ўвайсці ў МС, лічачы такое рашэнне выгадным для ўкраінскай эканомікі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2013
 
Дата публикации:25.05.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1324
 
Ключевые слова:
Украина-ТС Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме