https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рабочая група па пытанні інтэграцыі Украіны ў Мытны саюз можа быць створана ўжо сёлета


Аб гэтым заявіў урадавы ўпаўнаважаны па пытаннях супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, дзяржавамі — удзельніцамі СНД, Еўразійскай эканамічнай супольнасці і іншымі рэгіянальнымі аб`яднаннямі Валерый Мунціян.
"Інтэграцыя ў Мытны саюз праходзіць па прынцыпе "пакетнага пагаднення" — дзяржава прымае ўстаноўчыя дакументы. Але перад падачай заяўкі ствараецца рабочая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ад Украіны і МС, якая адпрацоўвае гэтыя пытанні. Думаю, сёлета рабочая група будзе створана", — сказаў Мунціян.

Украіна, якая абвясціла стратэгічны курс на еўраінтэграцыю, плануе ў канцы 2013 года падпісаць з Еўрасаюзам пагадненне аб асацыяцыі. Разам з тым Кіеў заявіў пра намер паступова далучацца да некаторых правіл Мытнага саюза. Масква прапануе Кіеву ўвайсці ў Мытны саюз, абяцаючы ўзамен энерганосьбіты па льготных цэнах. Украінскае кіраўніцтва прапанавала супрацоўніцтва з саюзам у фармаце "тры плюс адзін" (Беларусь, Казахстан і Расія плюс Украіна).

БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2013
 
Дата публикации:12.01.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1444
 
Ключевые слова:
Интеграция Украина-ТС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме