https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана 18 лістапада ў Маскве падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі


У дэкларацыі бакі заявілі пра пераход да наступнага этапу інтэграцыйнага будаўніцтва — Адзінай эканамічнай прасторы.
У дакуменце падкрэслена, што далейшае развіццё інтэграцыі трох краін адпавядае іх нацыянальным інтарэсам, садзейнічае вырашэнню агульных задач па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця грамадзян, устойлівым сацыяльна-эканамічным развіцці, усебаковай мадэрнізацыі і ўзмацненні нацыянальнай канкурэнтаздольнасці ў межах глабальнай эканомікі.

Бакі таксама заявілі пра імкненне завяршыць да 1 студзеня 2015 года кадыфікацыю міжнародных дагавораў, якія складаюць нарматыўна-прававую базу Мытнага саюза і АЭП, і стварыць на гэтай аснове Еўразійскі эканамічны саюз, які будзе адкрыты для далучэння іншых дзяржаў, якія раздзяляюць мэты і прынцыпы саюза і гатовыя да іх рэалізацыі.

Апрача дэкларацыі прэзідэнты падпісалі дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі. Камісія стане пераемніцай Камісіі Мытнага саюза, яна ствараецца для забеспячэння функцыянавання і развіцца МС і функцыянавання АЭП.

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы Мядзведзеў заявіў: Еўразійскі эканамічны саюз можа быць створаны раней чым у 2015 годзе. "Калі выспеюць перадумовы, будзем рухацца хутчэй. Не будзем забягаць наперад, не будзем мітусіцца, але калі зможам, будзем рухацца хутчэй", — цытуе Мядзведзева РІА Новости.

Расійскі лідар падкрэсліў, што ў новым саюзе ніводная з краін не будзе мець якой-небудзь перавагі перад іншымі. "Гэта раўнапраўная камісія (маецца на ўвазе Еўразійская эканамічная камісія. — БелаПАН.), яна будзе працаваць, спадзяюся, эфектыўна, а прынцыпы яе працы будуюцца на рыначных, дэмакратычных пачатках і, спадзяюся, будуць улічваць лепшы сусветны інтэграцыйны вопыт", — сказаў прэзідэнт РФ.

Паводле яго слоў, сённяшняя сустрэча поўнасцю апраўдала ўсе чаканні. "Мы ўмеем дамаўляцца, мы ўмеем чуць адзін аднаго, мы ўмеем дасягаць кампрамісаў, і ў нас па-сапраўднаму добры настрой. Гэта — залог таго, што тая інтэграцыя, якой мы займаемся, інтэграцыя эканомік Расіі, Беларусі і Казахстана, будзе паспяхова развівацца ў інтарэсах нашых краін і нашых народаў", — рэзюмаваў Мядзведзеў.

Ён паведаміў, што цікавасць да ўдзелу ў Еўразійскім эканамічным саюзе праяўляюць шэраг дзяржаў-суседзяў Расіі, Беларусі і Казахстана. "Нас гэта радуе. Гэта паказвае, што тэндэнцыя да пашырэння шматбаковага супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове, на ўзаемавыгаднай аснове набірае моц. Мы, вядома, адкрытыя для ўсіх, хто разумее перавагу аб`яднання нашых патэнцыялаў, будзем працаваць над гэтай задачай таксама, але, вядома, з улікам унутраных правілаў, якія мы толькі што для сябе вызначылі", — заявіў прэзідэнт РФ.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пры актыўным развіцці АЭП Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі можа адысці на другі план. Але аптымальнай была б канкурэнцыя двух праектаў, дадаў ён.

"Праект Саюзнай дзяржавы, можа быць, і растворыццца, калі мы будзем стаяць, па-першае, на месцы... а гэты праект Адзінай эканамічнай прасторы будзе вельмі хутка рухацца. Тады, магчыма, АЭП дагоніць па сваёй ступені інтэграцыю ў межах Расіі і Беларусі. Тады трэба ставіць пытанне, ці трэба нам паралельна Саюзная дзяржава", — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі прэзідэнт падкрэсліў: зараз Саюзная дзяржава мае, "нават пры ўсіх недахопах, вельмі прасунутую ступень інтэграцыі".

Лукашэнка спадзяецца, што Еўразійскі эканамічны саюз прадухіліць "малочныя" і "цукровыя" войны. "Самае галоўнае, адыдуць у нябыт нашы канфлікты нейкія, неразуменні, непаразуменні і, урэшце, нейкія "малочныя", "цукровыя" і іншыя войны. Мы дэкларавалі свабоду перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў. Гэта што, не для людзей? Вядома, для людзей", — заявіў ён.

На думку Мядзведзева,  Еўразійскі эканамічны саюз зможа пазбегнуць праблем еўразоны, паколькі краіны-ўдзельніцы стартуюць прыкладна з аднолькавай эканамічнай пляцоўкі.

"Я не хачу намякаць на Еўрапейскі саюз, але яны часткова купілі ката ў мяшку. У нас няма гэтай сітуацыі, — мяркуе Мядзведзеў. — Таму мы створым трывалы, эфектыўны саюз, які будзе добра развівацца", — сказаў прэзідэнт РФ.

Ён зазначыў, што  саюз трох краін адкрыты для ўступлення новых членаў. "Але гэта не азначае, што любая краіна можа заўтра ўступіць у наша аб`яднанне, — падкрэсліў прэзідэнт РФ. — Для кожнай краіны павінна быць рабочая карта далучэння. Гэта далучэнне можа ісці год, два, тры, дзесяць, пятнаццаць гадоў, і для таго, каб не парушыць нашы эканамічныя інтарэсы, і для таго, каб не стварыць цяжкасці для далучаемага боку".

"Будзем дзейнічаць акуратна,  з улікам вопыту Еўрасюаза", — дадаў  Мядзведзеў.

Разам з тым, зазначыў ён, "нават нягледзячы на вялікія цяжкасці, якія сёння перажывае ЕС і еўразона, — гэта ўсё-такі вельмі паспяховае аб`яднанне". "Калі б не еўра, я не ведаю, як свет справіўся б з крызісам, які выбухнуў у 2008 годзе, толькі за кошт аднаго долара ў якасці рэзервовай валюты", — сказаў расійскі прэзідэнт.

Сёння ж Дзмітрый Мядзведзеў унёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Я зараз зраблю адзін просты крок і ўнясу адпаведныя дакументы ў Дзяржаўную думу. Я прама ў прысутнасці калег падпісваю ліст старшыні Дзярждумы з прапановай аб ратыфікацыі дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі", — заявіў ён.

Лукашэнка заявіў, што дакументы для ратыфікацыі пдпісанага сёння дагавора ён мае намер унесці ў парламент у пятніцу ці суботу. "Хачу вас запэўніць, што ў самым хуткім часе мы ратыфікуем гэтыя дакументы і яны набудуць сілу закона ў нашай краіне — у Беларусі", — сказаў беларускі кіраўнік.

Варта зазначыць, што перад трохбаковай сустрэчай Дзмітрый Мядзведзеў сустрэўся з Нурсултанам Назарбаевым у фармаце "сам-насам".

Сустрэча Мядзведзва з Лукашэнкам ў такім фармаце сёння не плануецца, паведаміў кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі. "Такая сустрэча не плануецца. Прэзідэнты зараз утрох размаўляюць даволі шмат", — дадаў ён.

БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2011
 
Дата публикации:18.11.2011
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:2511
 
Ключевые слова:
Единое экономическое пространство Евразийский экономический союз Экономика Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме