https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць Казахстан прывабным і перспектыўным партнёрам для Беларусі


Аб гэтым ён заявіў 29 мая ў Астане на двухбаковай сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
"Двухбаковыя адносіны ў нас развіваюцца даволі дынамічна. І нам удаецца не толькі на нашым узроўні здымаць праблемы і перашкоды на гэтым шляху, але і нашы спецыялісты, урады добра працуюць", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў паспяховасць нядаўняга візіту ў Беларусь прэм`ер-міністра Казахстана. "Мы з ім сустракаліся, абмеркавалі вельмі шмат пытанняў, дэлегацыя пабывала ва ўсіх кутках Беларусі, прэм`ер-міністр з-за цікавасці да асобных пытанняў затрымаўся ў нашай краіне. Мы гэта цэнім", - падкрэсліў ён.

"Мы бачым Казахстан самым прывабным, перспектыўным партнёрам для Беларусі. Таму што тут вельмі шмат работы, якую мы ўмеем рабіць, у якой вы маеце патрэбу, і вы не супраць, каб мы па гэтых напрамках працавалі. Мы гатовы прымаць і прымаем актыўны ўдзел у мадэрнізацыі вашай краіны. У нас нямала праектаў і амаль няма ніякіх праблем у іх рэалізацыі. Гэта сведчыць аб узроўні нашага супрацоўніцтва", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца саміту ў Астане ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што бакі павінны зрабіць некалькі крокаў у развіцці гэтага перспектыўнага інтэграцыйнага аб`яднання, аб якім не толькі гавораць, але з якім і лічацца. "Вельмі спадзяюся, што мы, маючы практычна падобную пазіцыю з вамі па многіх пытаннях, зможам сёння дасягнуць кансэнсусу", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу прэзідэнт Казахстана падкрэсліў важнасць саміту, на якім у тым ліку плануецца абмеркаваць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.

Што датычыцца адносін Казахстана і Беларусі, Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што двухбаковы гандаль мае добрую тэндэнцыю росту. Актыўна рэалізуюцца сумесныя праекты, а эканомікі дзвюх краін узаемадапаўняльныя. Нурсултан Назарбаеў таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Казахстан з афіцыйным візітам, каб прадметна абмеркаваць развіццё адносін.

У 2012 годзе аб`ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Казахстана перавысіў $1 млрд. Узаемны тавараабарот у параўнанні з 2011 годам павялічыўся на 14,5 працэнта, амаль на 20 працэнтаў вырас аб`ём беларускага экспарту ў Казахстан. У актыўнай стадыі рэалізацыі знаходзяцца 13 праектаў па арганізацыі зборкі ў Казахстане беларускай тэхнікі.

29 мая 2013, Астана
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1227
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товарооборот Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме