https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Працэсы ўваходжання Кыргызстана ў Мытны саюз і пытанні па экстрадыцыі Бакіевых ляжаць у розных плоскасцях, і ніякага торгу тут быць не можа


Так заявіў 2 кастрычніка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Кыргызстана Нуржыгіт Кадырбекаў.
Пра гэта паведамляе кіргізскае інфармацыйнае агенцтва 24kg.

Так чыноўнік пракаментаваў інтэрв`ю з паслом Беларусі ў Казахстане Валерыем Брылёвым, што з`явілася на сайце tengrinews.kz, у якім той заявіў, што "Беларусь не гатова бачыць Кыргызстан у Мытным саюзе да ўрэгулявання палітычных пытанняў". Кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў неспакой у сувязі з атакамі на пасольства Беларусі ў Кыргызстане і адзначыў цяжкасці ў выдачы сваякоў Курманбека Бакіева кыргызскім уладам.

Як заявіў прэс-сакратар МЗС, кыргызскі бок уважліва сочыць за выказваннямі службовых асоб Беларусі і хоча яшчэ раз абазначыць сваю пазіцыю. "Мы чакаем прамога адказу на наш афіцыйны зварот, які яшчэ не паступіў. Калі выказванні пасла Беларусі ў Казахстане адпавядаюць рэчаіснасці, то мы вельмі шкадуем, што крымінальны пераслед і абавязацельствы па Мінскай і Кішынёўскай канвенцыях СНД пераводзяцца ў палітычную плоскасць", — сказаў Кадырбекаў.

"Лічым, што працэсы ўваходжання Кыргызстана ў Мытны саюз і крымінальны пераслед ляжаць у розных плоскасцях, і ніякага торгу тут быць не можа", — заключыў Кадырбекаў.

Пры гэтым супрацоўнік МЗС сумняваецца ў сапраўднасці выказванняў беларускага пасла, бо, паводле яго слоў, гэтае паведамленне выйшла толькі ў адным СМІ.

Нагадаем, 24 жніўня ўлады Кыргызстана адклікалі з Мінска свайго пасла пасля неаднаразовых беспаспяховых зваротаў да беларускіх уладаў з патрабаваннем выдаць аб`яўленых у міжнародны вышук сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Спікер парламента Кыргызстана Асілбек Жээнбекаў 27 верасня з трыбуны 67-й сесіі Генасамблеі ААН заклікаў улады Беларусі выдаць аб`яўленых у вышук сваякоў былога прэзідэнта Курманбека Бакіева.

"Мы ўсё яшчэ спадзяемся, што ўлады Беларусі, якая з`яўляецца саюзнікам Кыргызстана ў рамках АДКБ і ЕўрАзЭС і ўзяла на сябе абавязацельствы ў рамках палажэнняў Мінскай і Кішынёўскай канвенцый, праявяць сваю прыхільнасць міжнародна-прававым абавязацельствам і выдадуць сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, якія скрываюцца на яе тэрыторыі і нават маюць беларускія пашпарты", — заявіў Жээнбекаў.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:02.10.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1577
 
Ключевые слова:
Беларусь-Кыргызстан Курманбек Бакиев Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме