https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі ўрад ухваліў праект пагаднення з Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) аб умовах яе знаходжання на тэрыторыі РФ


Адпаведнае распараджэнне апублікавана 12 мая на сайце ўрада Расіі.
Згодна з праектам пагаднення, які даручана падпісаць ад імя ўрада МЗС, ЕЭК у Расіі атрымае права своеасаблівай юрыдычнай асобы, апрача права на камерцыйную дзейнасць. Разам з тым як наднацыянальнаму органу камісіі даецца недатыкальнасць і вызваленне ад падаткаў і мытных пошлін.

У прыватнасці, згодна з артыкулам 2 пагаднення ЕЭК на тэрыторыі Расіі мае права заключаць дагаворы, набываць маёмасць, весці банкаўскія рахункі, мець сваю пячатку і бланкі, выкладаць свае інтарэсы ў судзе.

Расія выдзеліць камісіі памяшканні, неабходныя для ажыццяўлення яе функцый, апрача таго, акажа садзейнічанне ў забеспячэнні службовым жыллём персаналу — але за кошт сродкаў самой ЕЭК.

Пры гэтым памяшканням камісіі на тэрыторыі РФ будзе гарантавана недатыкальнасць. "Прадстаўнікі органаў улады не могуць уступаць у памяшканні камісіі інакш як са згоды савета камісіі або старшыні калегіі камісіі", — цытуе дакумент РІА Новости. Маёмасць і архівы ЕЭК таксама будуць недатыкальныя і не будуць падлягаць вобыску, рэквізіцыі і канфіскацыі. Члены калегіі камісіі і яе персанал атрымаюць прывілеі і імунітэт.

Згодна з артыкулам 5 пагаднення, ЕЭК і яе маёмасць вызваляюцца ад падаткаў і збораў, пошлін і іншых плацяжоў, што збіраюцца ў РФ. Адносна адкрыцця, вядзення і закрыцця банкаўскіх рахункаў на ЕЭК распаўсюджваюцца правілы, якія дзейнічаюць у дачыненні да замежных дыппрадстаўніцтваў у РФ.

Еўразійская эканамічная камісія — новы пастаянны орган рэгулявання Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана — пачала працаваць 1 студзеня 2012 года. Дакументы аб стварэнні гэтага наднацыянальнага органа кіраўнікі трох краін падпісалі 18 лістапада 2011 года. ЕЭК прыходзіць на змену камісіі Мытнага саюза, якая спыніць сваё існаванне 1 ліпеня 2012 года.

ЕЭК складаецца з савета і калегіі, у савет уваходзяць па адным віцэ-прэм`еры ад урада кожнай краіны, у склад калегіі — па тры прадстаўнікі кожнага боку. Для ЕЭК прадугледжаны паўнамоцтвы па стварэнні дэпартаментаў, якія займаюцца падрыхтоўкай рашэнняў і маніторынгам у падведамасных галінах, і кансультатыўных органаў. Паўнамоцтвы ведамства будуць істотна пашыраны, а колькасны склад павялічыцца са 150 чалавек да 1,2 тысячы.

БелаПАН
Мінск, 12 мая 2012
 
Дата публикации:12.05.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2010
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Евразийская экономическая комиссия Единое экономическое пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме