https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мытня пакідае ўнутраныя межы краін Мытнага саюза


1 ліпеня 2011 года пачынаецца новы этап фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, паведамляе Федэральная мытная служба Расіі. Мытныя органы спыняюць ажыццяўленне функцый мытнага кантролю тавараў на ўнутраных межах краін Мытнага саюза.
На расійска-беларускай мяжы ў пунктах прыняцця паведамленняў (ППП) спыняецца ажыццяўленне аперацый па кантролі транзіту тавараў трэціх краін. Самі ППП ліквідуюцца.

На расійска-казахстанскім участку мяжы мытныя органы спыняюць правядзенне мытных аперацый і ўсіх функцый па мытным кантролі ў дачыненні да тавараў і транспартных сродкаў, якія перамяшчаюцца цераз дзяржаўную мяжу Расіі.

Функцыі мытнага кантролю ў дачыненні да тавараў і транспартных сродкаў, якія накіроўваюцца на тэрыторыю Мытнага саюза, будуць ажыццяўляцца мытнымі службамі Расіі, Беларусі і Казахстана ў пунктах пропуску на знешняй мяжы МС.

Мытныя службы трох краін будуць абменьвацца асноўнымі звесткамі па кожнай таварнай партыі, якая афармляецца на іх тэрыторыі. Інфармацыйны абмен і іншыя формы ўзаемадзеяння ва ўмовах адзінай мытнай прасторы дазволяць своечасова рэагаваць на рызыкі, адзначае ФМС Расіі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2011 
 
Дата публикации:02.07.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1771
 
Ключевые слова:
Экономика Бизнес таможенные пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме