https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ФМС Расіі: Прыкметы перасячэння мяжы паміж Расіяй і Беларуссю знікнуць з 1 ліпеня


Прыкметы перасячэння расійска-беларускай мяжы знікнуць з 1 ліпеня 2011 года, калі мытны кантроль будзе перанесены на знешнія межы Мытнага саюза. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 1 чэрвеня ў Маскве начальнік аналітычнага ўпраўлення Федэральнай мытнай службы РФ Уладзімір Івін.
Паводле слоў Івіна, ФМС падрыхтавала праект указа прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева па поўнай ліквідацыі мытнага кантролю на ўнутраных межах Мытнага саюза і даручэнні ўрада па яго рэалізацыі. З 1 ліпеня плануецца ліквідаваць 36 мытных органаў на дзяржаўнай мяжы РФ — на казахстанскім і беларускім участках; будуць звольненыя 3,6 тысячы супрацоўнікаў гэтых органаў.

"На расійска-беларускай мяжы ніводнага кантрольнага органа Расійскай Федэрацыі не застаецца. Мытныя органы з тых месцаў, дзе яны цяпер ажыццяўляюць сваю дзейнасць, сыходзяць, шлагбаўмы і іншыя атрыбуты мяжы будуць цалкам знятыя. Такім чынам, на беларускім участку дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі будуць поўнасцю адсутнічаць якія-небудзь прыкметы перасячэння мяжы — як для перавозчыкаў грузаў, так і для фізічных асоб", — удакладніў Івін.

Паводле яго слоў, у дачыненні да ўчастка мяжы з Казахстанам існуе пераходны перыяд, і ў пунктах пропуску застануцца пагранічнікі, якія будуць праводзіць толькі пагранічны і міграцыйны кантроль.

Івін нагадаў, што ў межах стварэння Адзінай эканамічнай прасторы рыхтуецца шэраг дакументаў па адмене пагранічнага кантролю.

Усе функцыі, якія выконваюць мытныя органы (мытны, ветэрынарны, фітасанітарны і інш.), выводзяцца з пунктаў пропуску на знешні контур Мытнага саюза. "Такім чынам, Федэральная мытная служба цалкам гатовая да выканання раней пастаўленых задач, да адмены з расійскага боку мытнага кантролю ў поўным аб`ёме на расійска-беларускім і расійска-казахстанскім участку дзяржаўнай мяжы", — рэзюмаваў Івін.

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага афармлення і мытнага кантролю ФМС РФ Дзмітрый Някрасаў паведаміў, што цяпер завяршаецца праца па забеспячэнні ўзаемнай прысутнасці супрацоўнікаў мытных службаў трох дзяржаў. З Беларуссю, паводле яго слоў, ужо ёсць шматгадовы вопыт такога супрацоўніцтва, тады як з Казахстанам пытанне патрабуе пільнай увагі.

Таксама падрыхтавана пагадненне пра абмен інфармацыяй паміж мытнымі органамі, што дазволіць забяспечыць празрыстасць афармлення і кантролю на тэрыторыі ўсіх трох краін.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:01.06.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3385
 
Ключевые слова:
Границы Таможенные службы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме