https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін: Мытны саюз гатовы да больш цеснага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам


Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі адкрыты для далучэння іншых краін і да больш цеснага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 5 мая на пасяджэнні прэзідыума расійскага ўрада ў Маскве.
Паводле яго слоў, Мытны саюз гатовы да больш цеснага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, "у тым ліку ў фармаце канструктыўнага дыялогу АЭП і ЕС".

Пуцін таксама выказаў упэўненасць, што "новы магутны інтэграцыйны саюз можа кардынальна змяніць геапалітычную канфігурацыю ўсёй еўразійскай прасторы, стымуляваць аб`яднаўчыя працэсы ў СНД".

Прэм`ер-міністр Расіі падкрэсліў, што фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы арганічна ўпісваецца ў канцэпцыю выбудоўвання гарманічнай супольнасці эканомік на еўраазіяцкім кантыненце.

Ён папрасіў зацікаўленыя бакі надаваць развіццю інтэграцыйных сувязяў "асаблівую ўвагу і дакладна прытрымлівацца зацверджанага плана дзеянняў па стварэнні АЭП".

Пуцін зазначыў, што вынікі інтэграцыі прыкметныя ўжо зараз. За 2010 год тавараабарот Мытнага саюза ўзрос на 28%, поўным ходам ідзе фарміраванне АЭП.

Паводле яго слоў, АЭП павінна быць сфарміравана да 2012 года, яна будзе ўяўляць сабой адзіны рынак са свабодным перамяшчэннем тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2011
 
Дата публикации:05.05.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2834
 
Ключевые слова:
Евросоюз Единое экономическое пространство СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме