https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржстандарт прадпісаў выключыць з абарачэння небяспечныя семкі і разынкі расійскай і афганскай вытворчасці


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта. Імпарцёрам гэтых тавараў у Беларусь з`яўляецца ТАА "Экатрэйд" (Мінск).
Небяспечныя ядры сланечніку і разынкі выяўлены Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарта ў выніку пазапланавай праверкі ПГУП "СП "Белкандытар" у Гродне.

Так, у выніку выпрабаванняў ядраў сланечніку, адабраных на складзе ПГУП "СП "Белкандытар", было выяўлена перавышэнне масавай долі кадмію больш як у тры разы (фактычны ўзровень склаў 0,31 мг/кг пры дапушчальным узроўні — 0,1 мг/кг). Гэты элемент з`яўляецца адным з самых таксічных цяжкіх металаў і адносіцца да другога класа небяспекі ("высоканебяспечныя рэчывы"). Працяглае паступленне з ежай нават невялікай колькасці кадмію можа прывесці да парушэння працы нырак, печані, сэрца і аслаблення касцявой тканкі, адзначыла прэс-служба. 

Вытворцам гэтай прадукцыі з`яўляецца расійскае прадпрыемства ТАА "Бастыён" (Новасібірск), якое прыняло дэкларацыю аб яе адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі" (ТР МС 021/2011) і "Аб бяспецы збожжа" (ТР МС 015/2011). 

Ва ўзорах разынак фірмы Tabacom raisin processing factory (Афганістан), адабраных на тым жа складзе, выяўлена перавышэнне дапушчальнага ўзроўню канцэнтрацыі мікрабіялагічнага паказчыка "цвіль". Разам з тым расійскім прадпрыемствам ТАА "Фрута" (Масква), якое закупіла ў вытворцы гэтую прадукцыю, была прынята дэкларацыя аб яе адпаведнасці патрабаванням ТР МС 021/2011. 

У выніку наглядных мерапрыемстваў Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарта ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў ТР МС 021/2011, ТР МС 015/2011 і заканадаўства Беларусі ў галіне якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека. ПГУП "СП "Белкандытар" выдадзены прадпісанні аб выключэнні гэтай прадукцыі з абарачэння.

Матэрыялы пра ўчыненыя адміністрацыйныя правапарушэнні перададзены ў суд. У дачыненні да дэкларацый аб адпаведнасці будзе разгледжана прапанова аб спыненні іх дзеяння на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з п. 2.1 указа прэзідэнта № 48 ад 9 лютага 2015 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2015
 
Дата публикации:15.07.2015
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1215
 
Ключевые слова:
Госстандарт Техрегламент Мытны саюз Кадмий Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме