https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва Саюзнае Дзяржавы


А.Лукашэнка: у Беларусі і Расіі няма ніякай канфрантацыі ў адносінах.
У адносінах Беларусі і Расіі няма неадольных бар`ераў і рознагалоссяў. Аб гэтым заявіў 2 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада Расіі Ігарам Шувалавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

"У нас няма ніякай канфрантацыі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы адзін народ, а ў аднаго народа не можа быць неадольных рознагалоссяў". Ён таксама дадаў, што ў дзвюх краін няма ніякіх праблем у палітыцы, дыпламатыі, паколькі Беларусь і Расія на міжнароднай арэне выступаюць разам, як адзінае цэлае.

"Думаю, гэта неразбярыха па асобных пытаннях знікне, але хацелася б паскорыць працэс", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, "якія б інсінуацыі не разгортваліся вакол праблем, што існуюць і існавалі заўсёды, нават у савецкі час, у нас хопіць рашучасці, каб рэалізаваць задачы, якія стаяць перад намі". "Я апошнім часам усё больш і больш назіраю за сітуацыяй у СМІ, нашых, расійскіх. Нядаўна ўзняўся гвалт вакол сайтаў некаторых апазіцыйных газет, журналістаў. У бліжэйшы час пасля экспертызы мы вас з імі азнаёмім, таму што цэнтры гэтых апазіцыйных кланаў знаходзяцца ў Расіі. І ад таго, што мы пакажам вам і Захаду, абавязкова, вы можаце наогул "выпасці ў асадак", наколькі шкурную пазіцыю могуць займаць асобныя дзеячы. Факт адзін - хто ім грошы плаціць, на таго яны і працуюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што цяпер усё больш пачынае верыць у існаванне нейкай пятай калоны, якая хоча сутыкнуць і разбурыць любыя двухбаковыя пачынанні. "Сёння любы крок у патрэбным напрамку пачынае тарпедавацца. Але я зыходжу з таго, што неадольных момантаў, бар`ераў у нашых адносінах няма", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы запрасіў Ігара Шувалава да адкрытай размовы: "Калі ў вас ёсць прэтэнзіі, то вы адкрыта мне выкажыце іх. Хацелася б пэўна і дакладна ведаць, каб вы сказалі: "Вось тут вы няправільна дзейнічаеце, вось гэта нам не падабаецца, а тут хацелі б атрымаць ад вас адказы на некаторыя пытанні". "Але калі не вырашыць праблемы, то трэба неяк зблізіць пазіцыі, каб мы ведалі, як дзейнічаць заўтра, каб нашы дзеянні не ўспрымаліся ў штыкі і не казалі, што мы адвярнуліся ад Расіі", - сказаў беларускі лідэр.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь цяпер спрабуе дыверсіфікаваць свой экспарт, але пры гэтым асноўным эканамічным партнёрам па-ранейшаму застаецца Расія. "Нават калі Расія будзе выштурхоўваць нас са свайго рынку, мы ўсё роўна будзем змагацца за яго. Навошта нам штучна пагаршаць сітуацыю? У той жа час мы будзем шукаць іншыя рынкі збыту прадукцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Ігар Шувалаў пацвердзіў, што паміж дзяржавамі няма невырашальных праблем. Ён таксама адзначыў зацікаўленасць у павелічэнні беларускага экспарту ў Расію.

"Па даручэнню Прэзідэнта Расіі мне неабходна было наведаць усе краіны СНД, паколькі мы рыхтуем у Маскве 8 мая нефармальны саміт. Мы завяршаем цыкл паездак у Мінску і лічым, што ў гэтым ёсць пэўны сэнс. Для нас Беларусь не проста партнёр па СНД, а партнёр па Саюзнай дзяржаве, якую мы разам будуем", - сказаў Ігар Шувалаў.

Ён таксама расказаў, на якім этапе знаходзіцца работа па фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Так, першы пакет дакументаў з 14 пагадненняў па фарміраванню АЭП будзе прадстаўлены 21 мая бягучага года на сустрэчы кіраўнікоў урадаў у Маскве. Цяпер вядзецца работа па канцэпцыі важнейшых пагадненняў, якія будуць пакладзены ў аснову АЭП. "На сустрэчы кіраўнікоў урадаў 21 мая мы пастараемся прапанаваць сур`ёзныя канцэптуальныя рашэнні, першы пакет пагадненняў", - сказаў Ігар Шувалаў.

Ён таксама адзначыў, што прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі на сустрэчы 27 лістапада ў Мінску паставілі перад урадамі сур`ёзную, амбіцыйную задачу па фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы. "Гэта работа ў Еўрапейскім саюзе заняла дзесяцігоддзі, а перад намі пастаўлена задача правесці яе за два гады, і правесці паспяхова", - сказаў госць.

Першы віцэ-прэм`ер Расіі падзякаваў Прэзідэнту Беларусі і беларускаму народу за спачуванні ў сувязі з тэрактамі ў маскоўскім метро. "Нам вельмі важна, што гэта спачуванні нашага бліжэйшага саюзніка, важнага партнёра і проста блізкіх людзей, - сказаў Ігар Шувалаў. - Кіраўніцтва Расіі вельмі жорстка дзейнічае цяпер. Мы разлічваем, што зробім усё, каб вінаватыя былі прыцягнуты да адказнасці своечасова".

2 красавіка, Мінск /БЕЛТА/.
 
Дата публикации:02.04.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:10172
 
Ключевые слова:
Расія Беларусь СНГ СНД Саюзная дзяржава
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме