https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сустрэча членаў Камісіі Мытнага саюза


Рабочая сустрэча членаў Камісіі Мытнага саюза адбудзецца 25 сакавіка ў Маскве.

Рабочая сустрэча членаў Камісіі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі пройдзе 25 сакавіка ў Маскве. Дэлегацыю Беларусі ўзначаліць намеснік прэм`ер-міністра, член Камісіі Мытнага саюза Андрэй Кабякоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Плануецца разгледзець праекты парадку дня і рашэнняў Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў: аб увядзенні ў дзеянне міжнародных дагавораў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Мытнага саюза, аб механізмах залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін, аб міжнародных дагаворах у галіне забеспячэння функцыянавання Інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю.

Члены камісіі абмяркуюць ход правядзення бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу міжнародных дагавораў у сферы санітарных і ветэрынарна-санітарных мер, парадку перадачы статыстычных даных знешняга і ўзаемнага гандлю, пратакола аб статусе Цэнтра мытнай статыстыкі, якія былі прыняты на пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС 11 снежня 2009 года.

Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні аб штатным раскладзе Камісіі Мытнага саюза, размеркаванні квотных пасад, фінансаванні яе дзейнасці.

24 сакавіка, Мінск / БЕЛТА/. 

 
Дата публикации:25.03.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:8597
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме