https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі інавацыйны фонд і АТ "Нацыянальны навукова-тэхналагічны холдынг "Парасат" 1 кастрычніка ў Мінску падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Белінфонду Аляксандр Шумілін і старшыня праўлення холдынгу Абдзікарым Зейнулін.

Як зазначылі ў прэс-службе, пагадненне заключана ў мэтах садзейнічання распрацоўцы і рэалізацыі ўзгодненай інавацыйнай палітыкі; арганізацыі сумеснай распрацоўкі і рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм і інавацыйных праектаў; садзейнічання стварэнню механізмаў фінансавання інавацыйных праграм і праектаў, стварэння ўмоў для прыцягнення інвестыцый у інавацыйную сферу; пошуку перспектыўных буйнамаштабных інавацыйных праектаў і далейшага іх сумеснага фінансавання.

Раней Беларускі інавацыйны фонд заключыў пагадненні аб супрацоўніцтве з АТ "Нацыянальны інавацыйны фонд" (Рэспубліка Казахстан) і ТАА "Інфраструктурныя інвестыцыі РВК". Падпісаныя пагадненні дазволяць Беларускаму інавацыйнаму фонду выконаць інавацыйныя, венчурныя і інфраструктурныя праекты як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Расіі і Казахстана.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:02.10.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1145
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Инвестиции Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме