https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Унутраны гандаль у Мытным саюзе ў I паўгоддзі бягучага года скараціўся на 6,4 працэнта, знешні - на 1,8 працэнта


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Паводле аператыўных даных, аб`ём знешняга гандлю таварамі дзяржаў - членаў Мытнага саза з трэцімі краінамі ў I паўгоддзі склаў $447,6 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года аб`ём знешняга гандлю зменшыўся на 1,8 працэнта, або на $8,2 млрд.

Пры гэтым экспарт у трэція краіны склаў $284,8 млрд., імпарт з трэціх краін - $162,8 млрд. Вартасны аб`ём экспарту тавараў зменшыўся на 4,7 працэнта, або на $14,2 млрд., імпарту - павялічыўся на 3,8 працэнта, або на $6 млрд.

У I паўгоддзі для краін Мытнага саюза склалася дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры $122 млрд. У I паўгоддзі 2012 года яго велічыня была $142,2 млрд.

Экспарт Расіі за названы перыяд у трэція краіны знізіўся на 1,9 працэнта да $236,5 млрд., імпарт - вырас на 2,9 працэнта да $139,4 млрд., сальда знешнегандлёвага балансу было на ўзроўні $97,1 млрд. У Беларусі экспарт знізіўся на 37,7 працэнта да $10,7 млрд., імпарт вырас на 13,8 працэнта да $9,6 млрд., сальда было дадатнае - $1,1 млрд. У Казахстане экспарт знізіўся на 7,9 працэнта, да $37,6 млрд., імпарт - вырас на 7,5 працэнта, да $13,8 млрд., сальда склала $23,8 млрд.

Аб`ёмы ўзаемнага гандлю дзяржаў - членаў Мытнага саюза ў I паўгоддзі 2013 года склалі $31,6 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года аб`ём узаемнага гандлю зменшыўся на 6,4 працэнта. У тым ліку паміж Беларуссю і Расіяй узаемны гандаль зменшыўся на 14,1 працэнта і склаў $19,4 млрд., паміж Расіяй і Казахстанам - вырас на 10,2 працэнта і склаў $11,8 млрд., паміж Беларуссю і Казахстанам - знізіўся на 9,6 працэнта да $413,6 млн.

Удзельная вага таварапатокаў у рамках Мытнага саюза паміж Беларуссю і Расіяй склала 61,4 працэнта, паміж Расіяй і Казахстанам - 37,2 працэнта, Беларуссю і Казахстанам - 1,4 працэнта.

"Зніжэнне аб`ёму ўзаемнага гандлю абумоўлена істотным скарачэннем паставак нафтапрадуктаў з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь (пасля амаль трохкратнага іх росту ў I паўгоддзі 2012 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011-га). Без уліку паліўна-энергетычных тавараў аб`ём узаемнага гандлю дзяржаў - членаў МС і АЭП у параўнанні з I паўгоддзем 2012 года павялічыўся на 4,3 працэнта", - гаворыцца ў матэрыялах ЕЭК.

16 жніўня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1260
 
Ключевые слова:
Товарооборот Мировой финансовый кризис Внешняя торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме