https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет ЕЭК вырашыў дапрацаваць праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенага ў Суздалі пасяджэння Савета ЕЭК.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыў дапрацаваць праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

На пасяджэнні члены савета ад Беларусі, Казахстана і Расіі прынялі шэраг рашэнняў у сферы гандлю і макраэканомікі, мытна-тарыфнага рэгулявання і транспарту, адобрылі ход выканання пунктаў каляндарнага плана распрацоўкі дакументаў у мэтах рэалізацыі пагадненняў, якія фарміруюць Адзіную эканамічную прастору.

Таксама прынята рашэнне па далейшых напрамках развіцця інтэграцыі, у прыватнасці па ўстараненню бар`ераў і іншых абмежаванняў узаемнага доступу суб`ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці на рынак дзяржаў - членаў МС і АЭП.

Акрамя таго, на пасяджэнні Савета ЕЭК было зацверджана рашэнне ў галіне санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер "Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытнай граніцы Мытнага саюза".

Члены Савета ЕЭК разгледзелі шэраг іншых арганізацыйных і бягучых пытанняў дзейнасці ЕЭК.

У пасяджэнні прыняла ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з членам Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі, старшынёй праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргеем Румасам.

19 жніўня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2013
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1274
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Беларусь-Россия Казахстан Единая экономическая комиссия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме