https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беллегпрам" прапанаваў шырокі асартымент школьнай формы для навучэнцаў


Аб гэтым паведаміла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, якая прыняла ўдзел у нарадзе па гэтай тэматыцы ў Мінгарвыканкаме.
Таццяна Лугіна адзначыла, што новыя калекцыі распрацаваны на аснове аналізу попыту папярэдніх гадоў, маркетынгавых даследаванняў, апытання бацькоў. У тым ліку прадстаўлены шырокі асартымент такіх запатрабаваных элементаў адзення, як трыкатыжныя камізэлькі, жакеты, бомберы.

"Па аб`ёмах усе асартыментныя пазіцыі павялічаны. Паколькі ў мінулым годзе асаблівай папулярнасцю карысталіся камізэлькі, асабліва ў жніўні-верасні, практычна ўсе магутнасці, якія могуць выпускаць такую прадукцыю, былі на яе пераведзены", - адзначыла Таццяна Лугіна.

Прадпрыемствы загадзя пачалі рыхтавацца да новага навучальнага года. Многія ўстановы адукацыі за пашывам школьнай формы непасрэдна звярталіся да вытворцаў.

Усяго плануецца вырабіць амаль 1,3 млн вырабаў для школьнікаў. Пастаўлена задача да 1 жніўня выканаць заданне на 60-70 працэнтаў.

"Пакідаем рэзерв, каб можна было размясціць дадатковыя заказы і своечасова задаволіць попыт", - дадала Тацяна Лугіна.

18 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Образование в Беларуси
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Беллегпром Школьная форма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме