Новымі кадрамі папоўняцца арганізацыі і прадпрыемствы краіны ў жніўні. Працу на першым рабочым месцы пачнуць амаль 16,7 тыс. маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
"Выпускнікі ВНУ, каледжаў прыйдуць на свае першыя рабочыя месцы. На практыцы ім давядзецца ўспомніць усё тое, чаму яны доўга і ўпарта вучыліся. Колькасць спецыялістаў і рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія вучыліся на бюджэце, склала 18 тыс. чалавек. Колькасць рабочых або служачых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, якія вучыліся за кошт сродкаў бюджэту і якім прадастаўлена месца працы па размеркаванні, - 18,8 тыс. чалавек", - праінфармавалі ў Мінадукацыі.
24 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
24 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА