https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Даты канікул на 2023-2024 навучальны год назвала Мінадукацыі


Даты школьных канікул на наступны навучальны год вызначылі ў міністэрстве адукацыі. Інфармацыя аб гэтым з’явілася на сайце ведамства.
У час восеньскіх канікул у школьнікаў будзе магчымасць адпачыць 10 дзён: з 29 кастрычніка па 7 лістапада 2023 года ўключна.

Зімовыя канікулы – цэлых 15 дзён. Пачнуцца яны з 24 снежня і скончацца 7 студзеня 2024 года (уключна).

Наступная перадышка ад вучобы пасля трэцяй чвэрці працягнецца 8 дзён: з 24 сакавіка па 31 сакавіка 2024 года.

А летам дзеці будуць адпачываць 92 дні: канікулы пачнуцца 1 чэрвеня і скончацца 31 жніўня 2024 года (для старшакласнікаў – з 12 чэрвеня).

У першым і другім класах у школьнікаў ёсць дадатковыя міні-канікулы: яны будуць падчас трэцяй чвэрці, з 19 па 25 лютага 2024 года.

Што і калі будуць здаваць выпускнікі школ

У гэтым годзе істотна мяняюцца правілы правядзення ўступнай кампаніі, а для старшакласнікаў у навучальным годзе дабавілася некалькі важных дат – цэнтралізаваныя экзамены будуць праходзіць у маі.

Так, Мінадукацыі вызначыла, калі пройдуць ЦЭ:

*руская і беларуская мовы (на выбар) – 14 мая (рэзервовыя дні 23 мая і 21 жніўня);
*фізіка, матэматыка, хіміі, біялогія, замежная мова, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (новы час), геаграфія і грамадазнаўства – 21 мая (рэзервовыя дні 25 мая, 23 жніўня).

А для выпускнікоў гімназій-каледжаў мастацтваў правядуць яшчэ і творчы экзамен.

Мінск, 5 лютага 2023
Sputnik
 
Дата публикации:05.02.2023
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:537
 
Ключевые слова:
Каникулы Выпускные экзамены
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме