https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трэба размаўляць з моладдзю на адной мове, рухацца да адзіных мэтаў


Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у Дзень моладзі на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Паводле яго слоў, кожная сустрэча з моладдзю заўсёды хвалюючая. «Таму што змена пакаленняў адбываецца вельмі хутка. І тыя хлопцы, якія сёння з’яўляюцца студэнтамі, не кажучы ўжо пра навучэнцаў школ, ужо думаюць крыху па-іншаму, чым мы. Мы павінны размаўляць з моладдзю на адной мове і, самае галоўнае, глядзець у адным кірунку, рухацца да адзіных мэтаў», — адзначыў міністр.

«Узгадваючы свае школьныя, студэнцкія гады, магу сказаць, што сёння для моладзі ў краіне створаны ідэальныя ўмовы. У нашы гады мы не маглі нават марыць аб тым, каб праходзілі сустрэчы з вышэйшымі службовымі асобамі, кіраўнік дзяржавы сустракаўся з піянерскім актывам.

Гэта наогул унікальны выпадак. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня Савета Рэспублікі праводзяць прыёмы грамадзян, безумоўна, Міністэрства адукацыі таксама не стаіць у баку. Мне здаецца, што вось гэтая адкрытасць улады, вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў яшчэ раз падкрэслівае, што мы гатовыя разам рухацца ў адным кірунку. Я ўпэўнены, што моладзь павінна проста хапацца за гэты шанец і яго выкарыстоўваць», — дапоўніў Андрэй Іванец.

Звязда, 16 ліпеня 2022
 
Дата публикации:16.07.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1126
 
Ключевые слова:
Приём граждан День молодёжи Фэст культуры Славянский базар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме